Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэчы Ціханоўскай з эўрапейскімі лідэрамі, захады Брусэля, параза футбалістаў у Тбілісі. Найважнейшае за 8 кастрычніка


Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца з прэзызыдэнткай Славаччыны Зузанай Чапутавай, Браціслава, 8 кастрычніка 2020
Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца з прэзызыдэнткай Славаччыны Зузанай Чапутавай, Браціслава, 8 кастрычніка 2020

Пернікі і бізуны ў Брусэлі, параза футбалістаў у Тбілісі. Найважнейшае за 8 кастрычніка.

Футбольная зборная Беларусі прайграла ў Тбілісі камандзе Грузіі 0:1 у паўфінале плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. Гэта закрыла беларускай камандзе дарогу на чэмпіянат Эўра-2020, які быў перанесены на 2021 год.

Падчас візыту ў Славаччыну Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў, прэм’ер-міністрам, а пазьней і з прэзыдэнткай гэтай краіны Зузанай Чапутавай.

Дыпляматы ЭЗ падрыхтавалі праект высноваў адносна сытуацыі ў Беларусі, які мае быць зацьверджаны на пасяджэньні Рады Эўразьвязу 12 кастрычніка.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэньне.

Амбасада Літвы ў Беларусі і некаторыя візавыя цэнтры Літвы і Польшчы прыпынілі прыём дакумэнтаў на візы.

Менскі эканамічны суд адклаў разгляд пазову Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленьні Tut.by статусу СМІ да разгляду ў Вярхоўным судзе скаргаў выданьня на вынесеныя яму 4 папярэджаньні.

Польшча вырашыла адклікаць з амбасады ў Менску, на патрабаваньне беларускага МЗС, 32 сваіх дыпляматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG