Ціханоўская ў сьпісе вышуку МУС РФ, лепшую спартоўку Беларусі 2019 году вывелі са зборнай. Найважнейшае за 7 кастрычніка
Чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле, найлепшую спартоўку Беларусі 2019 году Аляксандру Раманоўскую кіраўніцтва Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі вывела з нацыянальнай зборнай
Ціханоўскую абвясьцілі ў крымінальны вышук Расеі
Работнікі прадпрыемства «Нафтан» запісалі відэазварот у падтрымку беларусаў
З жодзінскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшаў Піліп Заранкін — сын старшыні Віцебскага гарадзкога выканаўчага камітэту Вадзіма Заранкіна
Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады і прадстаўнікі дыяспараў пачалі рыхтаваць Кангрэс беларусаў замежжа
Свабоднае аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі папрасіла МАК прыпыніць сяброўства НАК Беларусі ў сваім складзе
Больш за 800 музыкаў, мастакоў, актораў, выкладчыкаў, рэжысэраў, літаратараў і іншых дзеячоў і актывістаў падпісалі Адкрыты ліст з патрабаваньнямі перагледзець вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць «чорныя сьпісы» і не чыніць ціск на майстроў культуры, ня згодных з палітыкай беларускіх уладаў
Акумулятарны завод пад Берасьцем плянуюць запусьціць у эксплуатацыю ў канцы студзеня 2021 году, калі ня будзе ніякіх перашкод
Да арыштаванага блогера Эдуарда Пальчыса не пускаюць адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну, зь якой у яго падпісаная дамова
Палітычны аглядальнік «Белтэлерадыёкампаніі» Андрэй Крывашэеў патлумачыў, чаму ў некаторых навіновых сюжэтах на БТ Літву, Польшчу і Ўкраіну падпісвалі савецкімі назвамі
Пяскоў заявіў, што кантактаў Пуціна зь Ціханоўскай не плянуецца
Амбасадар Латвіі Эйнарс Сэманіс і амбасадар Эстоніі Мэрыке Кокаеў адкліканыя зь Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый, у найбліжэйшыя дні яны зьедуць зь Менску
Улады Літвы заблякавалі вылучэньне фінансаваньня Беларусі ў рамках праграмы Эўразьвязу па трансьмежавым супрацоўніцтве