Ультыматум МЗС Беларусі Польшчы і Літве, затрыманая рэдактарка гомельскіх «Сильных новостей» і яе муж. Найважнейшае за 3 кастрычніка
Замест традыцыйнага суботняга маршу жанчыны выйшлі на вуліцы Менску з кветкамі ў руках. ФОТА
Ганну і Дзяніса Якштасаў (галоўнага рэдактара парталу «Сильные Новости» і яе мужа, супрацоўніка парталу) затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду
Сьвятаслаў Барановіч выйшаў сёньня на волю з жодзінскай турмы пасьля трох гадоў зьняволеньня.
Ініцыятыва «Честные люди» прапануе абысьці выбарнікаў на сваім участку, сабраць подпісы тых, хто галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую, і перадаць дакумэнты на праверку ў кампэтэнтныя органы
Аўстрыя і Нямеччына асудзілі пазбаўленьне замежных журналістаў акрэдытацыі МЗС Беларусі
МЗС Беларусі катэгарычна запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць пэрсанал сваіх амбасадаў у Менску
Дзяржаўны тэлеканал СТВ у сюжэце праграмы «Навіны „24 гадзіны“» падпісаў Польшчу «былой Польскай Народнай Рэспублікай», а Літву — «былой савецкай Літоўскай Рэспублікай»
Да 25 кастрычніка Палата прадстаўнікоў чакае ад грамадзянаў прапановаў «для карэктаваньня Канстытуцыі». Дэпутаты абяцаюць іх абагульніць і прааналізаваць.
Пра сваё звальненьне паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку консул Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў.
Вашынгтон будзе выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для прыцягненьня да адказнасьці тых, хто падрывае дэмакратычныя прынцыпы ў Беларусі, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо
У Беларусі 431 новы выпадак COVID-19, памерлі 7 чалавек
Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа шпіталізавалі з COVID-19 у Нацыянальны вайскова-мэдычны цэнтар у Вашынгтоне.