Як растлумачыў прадстаўнік беларускага МЗС Анатоль Глаз, у літоўскай амбасадзе замест 25 павінны застацца 14 дыпляматаў, у польскай замест 50 маюць застацца 18.
«З прычыны адназначна дэструкцыйнай дзейнасьці з боку названых краін ім прапанавана да 9 кастрычніка прывесьці да парытэту зь беларускімі замежнымі ўстановамі ў адпаведных краінах склад сваіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі», — сказаў ён.
Анатоль Глаз таксама паведаміў, што амбасадары Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Менск для кансультацый. Беларускі МЗС прапанаваў амбасадарам Польшчы і Літвы ў Беларусі пайсьці за гэтым прыкладам.