Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бліскучы» марш жанчын пачаўся ў Менску без затрыманьняў. ФОТА


"Бліскучы" марш у Менску, 19 верасьня
"Бліскучы" марш у Менску, 19 верасьня

У Менску праходзіць традыцыйны суботні жаночы марш. Калёна стартавала ад Камароўскага рынку.

Чарговая акцыя атрымала назву «бліскучай» — раней у сацсетках зьявіліся заклікі прыходзіць у бліскучай вопратцы ці наносіць блёскаўскі на твар.

Паводле ацэнак журналістаў Свабоды, сабраліся больш за 1000 удзельніц і вялікая колькасьць журналістаў. Міліцыя папярэджвае пра незаконнасьць «масавага мерапрыемства» і загадвае разысьціся.

У адказ чуюцца скандаваньні: «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!», «Закон для ўсіх», «Ганьба БТ», «Кожны день», «Ты и твой ОМОН — пошел вон» ды іншыя.

Шмат плякатаў: «У нашай барацьбы жаночы твар», «Проста сысьці ўжо не атрымаецца — трыбунал».

Звыклых падч ас такіх акцый людзей у форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах ня бачна, толькі міліцыянты.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG