Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны», у яе кватэры правялі ператрус


Марыя Рабкова
Марыя Рабкова

Вечарам 17 верасьня ў Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марыю Рабкову і ейнага мужа Вадзіма Жаромскага. Празь некалькі гадзінаў Жаромскага адпусьцілі.​

Прыкладна каля 9 гадзін вечара Марыя і Вадзім вярталіся дадому па вуліцы Ціміразева. Пасярэдзіне вуліцы спыніліся некалькі бусаў, адтуль выбеглі людзі і паклалі іх тварам у асфальт. Ім паведамілі, што затрымалі іх у межах крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці). Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю (ГУБАЗіК).

Марыю і Вадзіма пасадзілі ў розныя мікрааўтобусы, Вадзіма павезьлі ў кватэру на ператрус. Падчас ператрусу забралі тэхніку, асабістыя рэчы, грошы на вучобу. Пасьля гэтага Вадзіма павезьлі на допыт у ГУБАЗіК, вадзілі па калідорах з мехам на галаве. Пагражалі, што павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня, але раптам адпусьцілі, сказаўшы, што на наступны дзень у яго адбудзецца допыт.

Актуальнае месцазнаходжаньне Рабковай невядома, яе шукаюць сваякі і сябры. У ГУБАЗіК сябрам Рабковай сказалі, што наогул ня маюць затрыманых. У ІЧУ на Акрэсьціна Рабковай няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG