Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская складае санкцыйны «сьпіс Тарайкоўскага»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская працуе над санкцыйным «сьпісам Тарайкоўскага». У яго ўвойдуць чыноўнікі і сілавікі, якія зьбіваюць і катуюць пратэстоўцаў у Беларусі, піша «Пул первой».​

«Нам перадалі імёны і прозьвішчы тых, хто катуе і б’е людзей. Таму мы рыхтуем асобны сьпіс чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у міліцэйскім свавольстве. Мы назвалі яго „сьпісам Тарайкоўскага“. Аляксандар Тарайкоўскі стаў першай ахвярай міліцэйскага гвалту. У санкцыйны сьпіс увойдуць асобы, датычныя да катаваньняў, незаконных арыштаў і зьдзекаў з затрыманых. Для ідэнтыфікацыі вінаватых мы актыўна працуем з праваабаронцамі і праектам „Чорная кніга Беларусі“. Сьпіс будзе апублікаваны і будзе пастаянна пашырацца.

Я прапаную сілавікам спыніць гвалт і перайсьці на бок беларускага народу. У адваротным выпадку вам не пазьбегнуць справядлівага суду і пакараньня», — піша тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG