Журналістаў Эўрарадыё затрымалі ў прамым эфіры падчас трансьляцыі студэнцкай акцыі.
Міліцыянт у цывільным не прадставіўся, сказаў, што патрабуецца праверка «праўдзівасьці журналісцкіх пасьведчаньняў».Саміх студэнтаў узялі ў атачэньне амапаўцы.
Журналістка Марыя Вайтовіч і апэратар Раман вялі жывую трансьляцыю са студэнцкага страйку, які праходзіць у Менску. Студэнты ішлі маршам да міністэрства адукацыі.