Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі экс-камэнтатара «Беларусь 5» Татура і футбалістаў «Крумкачоў» Казеку і Расольку  

абноўлена

Менск. 30 жніўня. Ілюстрацыйнае фота.
Менск. 30 жніўня. Ілюстрацыйнае фота.

Падчас сёньняшняга маршу ў Менску затрымалі больш за 100 чалавек, у тым ліку былога камэнтатара «Беларусь 5» Уладзіслава Татура. Гэтае затрыманьне трапіла на відэа, паведамляе Tut.by.

20 жніўня стала вядома, што спартовыя камэнтатары тэлеканалу «Беларусь 5» Арташэс Антанян, Уладзіслаў Татур і Яраслаў Пісарэнка, а таксама кіраўнік аддзелу карэспандэнтаў Андрэй Іваноў напісалі заявы на звальненьне. Яны былі ня згодныя з палітыкай тэлерадыёкампаніі пасьля выбараў.

Як стала вядома Свабодзе ад прадстаўніка футбольнага клюбу «Крумкачы», у раёне Раманаўскай Слабады затрымалі футбалістаў клюбу Паўла Расольку і Сяргея Казеку. Яны вярталіся з трэніроўкі разам з трэнэрам Бялінскім. Міліцэйскія кардоны прайшлі, наляцеў АМАП, хлопцаў схапілі і зьбілі. Ім інкрымінуюць напад на міліцыю.Трэнэра не чапалі. Павал Расолька і Сяргей Казека ня ўдзельнічалі ў маршы пратэсту.

Раней гульцы «Крумкачоў» выйшлі на матч з «Хімікам» у футболках з надпісам «Мы з народам!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG