Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым запомніўся Ўладзімер Каранік на пасадзе міністра аховы здароўя


Уладзімер Каранік падчас сустрэчы з пратэстоўцамі 17 жніўня
Уладзімер Каранік падчас сустрэчы з пратэстоўцамі 17 жніўня

Быў прызначаны міністрам 11 чэрвеня 2019 году. 22 жніўня 2020-га стаў кіраўніком Горадзенскай вобласьці.

Падчас эпідэміі каранавірусу ў Беларусі грамадзкасьць ставіла пад пытаньне афіцыйную статыстыку. Міністэрства адмаўлялася даваць статыстыку па гарадах, а пра першыя сьмерці ад вірусу паведамлялі журналісты.

Недахоп сродкаў засьцярогі для мэдычнага пэрсаналу вымусіў беларусаў пачаць маштабную кампанію падтрымкі ByCovid-19.

12 жніўня Ўладзімер Каранік назваў акцыю мэдыкаў супраць гвалту «зрэжысаваным мерапрыемствам». Пасьля акцыі быў затрыманы і зьбіты доктар-рэаніматоляг Багдан Шыльнікоўскі. З турмы на Акрэсьціна ён трапіў у рэанімацыю ў коме.

17 жніўня Каранік выйшаў да дактароў, якія пратэставалі перад Міністэрствам аховы здароўя. Людзі сустрэлі яго воклічамі «У адстаўку!». Міністар сышоў ад пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG