Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг Лукашэнкі з прыхільнікамі на мітынгу ў Менску: «Вы хочаце свабоды?» — «Не!» 


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка падчас мітынгу ў сваю падтрымку ля помніка Леніну ўступіў у дыялёг са сваімі прыхільнікамі, якіх было 10 тысяч чалавек, зьвезеных з усёй Беларусі.

Лукашэнка нагадаў, пра што яго прасілі прыхільнікі ў сярэдзіне 1990-х і што атрымалі, піша Tut.by.

— Вы прасілі не прыватызаваць заводы і фабрыкі, вы прасілі не адбіраць у сялян зямлю, вы прасілі ня ўводзіць платную мэдыцыну, адукацыю, вы прасілі вярнуць гонар салдатам і афіцэрам, якія баяліся выходзіць на вуліцу, вы прасілі мяне адвесьці народ ад прорвы. Мы зрабілі тое, пра што марылі мільёны папярэднікаў. Час выбраў нас і мы гэта зрабілі! Хачу запытацца: чаго вы хочаце цяпер?

— Міру!

— Вы хочаце свабоды?

— Не!

— Скажыце тады, якой?

— Мірнай!

— Вы хочаце пераменаў?

— Не!

— Якіх? Што будзем мяняць?

— Нічога!

У адказ чуваць воклічы падзякі: «За бацьку!» і «Бацька — малайчына!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG