Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончы цэнтар «Вясна» запусьціў тэлеграм-бот для дапамогі затрыманым


Праваабарончы цэнтар «Вясна» запусціў тэлеграм-бот для апэратыўнага збору інфармацыі пра выпадкі затрыманьня.

@Viasna_bot дапаможа падрыхтавацца да ўдзелу ў мірнай акцыі, зьвязацца з блізкімі ў выпадку затрыманьня і справіцца зь яго наступствамі.

Якія магчымасьці дае «Вясна-бот»?

• Паведаміць пра сваё затрыманьне ці затрыманьне іншага чалавека

• Праверыць факт затрыманьня блізкага і даведацца, як яму дапамагчы

• Атрымаць дапамогу пасьля затрыманьня

• Атрымаць інструкцыі і карысныя парады ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў мірнай акцыі.

У кожнага карыстальніка тэлеграм-бота ёсьць магчымасьць унесьці свае зьвесткі ў «Асабісты кабінэт» (разьдзел «Налады») для таго, каб у выпадку затрыманьня не марнаваць час на іх увод.

«Вясна» раіць усім азнаёміцца з функцыяналам бота да паходу на акцыі, а таксама просіць дасылаць водгукі аб яго працы па спасылцы bit.ly/Viasna-Bot-Report.

Таксама аб затрыманьні можна паведаміць на тэлефон гарачай лініі «Вясны»: +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber), @ViasnaSOS-тэлеграм.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG