На сайце Гомельскага гарвыканкаму на 8 жніўня анансаваная акцыя «Разам за Беларусь!», у межах якой абяцаюць выступы зоркі 90-х Haddaway, гуртоў Boney M, «Дыскатэка Аварыя», Jazz city band і беларускіх «Сяброў».
Беларусы сталі пісаць Haddaway у Інстаграме з заклікамі адмовіцца ад удзелу ў праўладным канцэрце ў падтрымку «дыктара Лукашэнкі».
У камэнтарах рэпэр адказаў на некаторыя паведамленьні:
- «Такім чынам, вы памыліліся! Нехта выкарыстоўвае маё імя!!!!»
- «Калі ласка, скажыце іншым, што мяне там ня будзе».
- «Мой дарагі, я ня буду там. Я не пагаджаўся ні на які канцэрт там... (у Беларусі. — Рэд.)»
- «Гэта вар’яцтва! Я не зраблю гэтага!!!» і інш.