Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

«Спроба арганізаваць бойню ў цэнтры Менску відавочная». Лукашэнка выступіў з пасланьнем за 4 дні да выбараў. Цытуем і камэнтуем

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Лукашэнка зачытаў пасланьне да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Фармальна пасланьне не зьвязана з выбарамі — такое ладзяць штогод, але звычайна вясной. Сёлета пасланьне пераносілі двойчы: спачатку з красавіка на 3 жніўня, пасьля на яшчэ адзін дзень пазьней. Перанос першы раз зьвязалі з эпідэміяй каранавірусу (які, як пазьней заявіў Лукашэнка, ён «перанёс на нагах»), другі раз заявілі, што пераносу няма. Пасланьне адбылося не ў парлямэнцкай залі Дому ўраду, як звычайна, а ў Палацы Рэспублікі ў Менску, на яго запрасілі каля 2500 чалавек.

Падчас пасланьня Лукашэнка, сярод іншага, заявіў аб умяшальніцтве ў беларускую выбарчую кампанію з-за мяжы, расказаў пра «ПВК Вагнэра» і новы атрад «баевікоў», які прыбыў на поўдзень Беларусі: «Пакуль гарачай вайны няма, не страляюць. Яшчэ кручок не націснулі. Але спроба арганізаваць бойню ў цэнтры Менску відавочная».

Шэйман «зь пісталетам езьдзіў па краіне, зьнішчаючы падонкаў»

Шэйман «зь пісталетам езьдзіў па краіне, зьнішчаючы падонкаў». 32 банды зьнішчылі толькі ў Менску, сказаў ён.

Віктар Шэйман
Віктар Шэйман

Чарговым разам напалохаў «абвальнай прыватызацыяй» у выпадку новага прэзыдэнта. «Права на памылку няма», — працытаваў сваю «дактрыну». Цяпер на Беларусь глядзіць увесь сьвет — ці можа яна выстаяць у «гібрыднай схватцы»? Бо наступнымі будуць яны.

Зьвергнуць, зьнішчыць Лукашэнку — вось якая стаяць задача, лічыць ён. «У лапці абуць ня ўдасца і пад бізун загнаць не атрымаецца. Людзі ў пагонах гэтага не дазволяць. Вы спазьніліся роўна на чвэрць стагодзьдзя. Краіну не аддамо, незалежнасьць каштуе занадта дорага», — скончыў свой выступ Лукашэнка.

Канстытуцыя 1994 году — гэта бандытызм

«Вы хочаце вярнуць Канстытуцыю 1994 году? Значыць, хочаце вярнуць бандытызм!» — заявіў Лукашэнка. Якая прымітыўная дэмагогія.

Карыкатура на апанэнтаў

Спроба акарыкатурыць апанэнтаў. Маўляў, яны хочуць платнай мэдыцыны і адукацыі.

Пра абарону выбарчых камісій ад экстрэмістаў

Чальцы выбаркамаў цярпяць калясальны прэсінг, вярнуўся ён да электаральнай кампаніі.

«Дзяржава вас ня кіне, знойдзе ўправу на экстрэмістаў, — паабяцаў ён. — Хочаце новага прэзыдэнта — ідзіце не на плошчу, а на выбарчыя ўчасткі. Мы нікому не закрываем роту. Дазволеная акцыя — ідзі. Нельга — парушэньне. Адпор будзе самым жорсткім. Выконвай закон».

Нельга ўзначаліць краіну, «узяўшыся зь ніадкуль», акрэсьліў сваю пазыцыю Лукашэнка. Рэформы павінны пачынацца ня з плошчы, а з Канстытуцыі. Вяртаньне да закону 1994 году — поўны абсурд. Запэўніў, што цяперашні склад парлямэнту прапануе народу свой варыянт.

«Сымбалі ніхто не забароніць і не забудзе»

«Сымбалі ніхто не забароніць і не забудзе. Мова застанецца падмуркам нашай незалежнасьці», — заявіў Лукашэнка, апэлюючы да пачуцьцяў патрыятычнай часткі выбарнікаў. Пра якія сымбалі гаворка, ён не ўдакладніў, але фразу пра мову вымавіў па-беларуску.

Пра паразу ў інтэрнэце

Лукашэнка прызнаў, што ў інтэрнэце ўлада выйграць ня можа ў прынцыпе, бо там «жаўцізна». Насамрэч, праблема паразы ўлады ў сацыяльных сетках палягае ў тым, што там трэба пераконваць, даваць аргумэнты, спрачацца. Што ўлада рабіць абсалютна ня ўмее. Яна можа толькі дубінкай па галаве, прызнаў Лукашэнка.

Паразы ў інтэрнэце

Лукашэнка прызнаў, што ў інтэрнэце ўлада выйграць ня можа ў прынцыпе, бо там «жаўцізна». Насамрэч, праблема паразы ўлады ў сацыяльных сетках палягае ў тым, што там трэба пераконваць, даваць аргумэнты, спрачацца. Што ўлада рабіць абсалютна ня ўмее. Яна можа толькі дубінкай па галаве.

Пра каманду Ціханоўскай: «Няшчасныя дзяўчаты»

Каманду Сьвятланы Ціханоўскай назваў «няшчаснымі дзяўчатамі», якія паняцьця ня маюць, што ім пішуць паліттэхнолягі.

«Выпусьцім зэкаў-наркаманаў, прызначым новыя выбары, — вось і ўся рыторыка. — Нават ня ведаюць, што не прэзыдэнт прызначае выбары».

З улікам новых тэхналёгій вырашылі зрабіць у Беларусі «каляровую рэвалюцыю», выказаў абазнанасьць ён. «Ня будзе такога! — папярэдзіў Лукашэнка. — Пакуль вэртыкаль улады моцная і карыстаецца даверам народу, разгойдаць дзяржаву не атрымаецца».

За гэтымі жанчынамі нехта стаіць

То бок, ня могуць самі беларусы выступаць супраць такога добрага Лукашэнкі. Гэта ўсё замежныя лялькаводы.

Пра новы атрад баевікоў

Лукашэнка расказаў пра 33 расейскіх наймітаў, якіх «рыхтавалі для беспарадкаў у Беларусі».

«Хлусьня пра Стамбул, Афрыку і Лацінскую Амэрыку. Каманда была чакаць сыгналу. Чаму празь Беларусь? А не з Крыму ці Наварасійску? Расказалі ўсё! Перастаньце хлусіць! Мы ўсё ведаем. Не напаляйце, бо палыхне так, што да Ўладзівастоку дабярэцца».

Сказаў, што паступіла інфармацыя пра яшчэ адзін атрад на поўдні — і гэта падчас уборачнай кампаніі.

Усе, хто супраць Лукашэнкі, — замежныя агенты

Мільярды кінутыя на дэстабілізацыю Беларусі. Значыць, ня можа быць, каб самі беларусы былі супраць Лукашэнкі. Усе, хто супраць Лукашэнкі, — замежныя агенты.

У цэнтры Менску рыхтуецца бойня

«Неадукаваны чалавек — страшны чалавек у будучыні, — заявіў Лукашэнка. — Толькі той, хто сябруе з мазгамі, раскінуўшы імі, можа зразумець, што адбываецца ў сьвеце. А хто думае айфонам, таго будуць пастаянна замбаваць. Калі ня спынімся, будзем мець плянэту хаосу».

Усе вырашальныя бітвы адбываюцца ў інтэрнэце. «Каляровыя рэвалюцыі» нараджаюцца там, працягнуў ён. Людзі страцілі ўсялякае сумленьне, асабліва творцы: «Учора кланяліся, а што зь імі здарылася літаральна за суткі?»

Згадаў, што ў яго стралялі, білі, прыніжалі, але ён ня плакаў і не здаваўся. Здрада не даруецца нават на нябёсах. «Дайце выратаваць краіну. На эмоцыях нельга вырашаць ніводнае пытаньне». Папярэдзіў, што ў цэнтры Менску рыхтуецца «бойня».

Усе, хто супраць Лукашэнкі — гэта людзі, якія страцілі сумленьне. То бок, нармальныя людзі проста ня могуць не падтрымліваць Лукашэнку. Відаць, ён сапраўды так думае.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG