Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Светлагорску АМАП затрымаў людзей, якія прыйшлі ў міліцыю даведацца пра лёс сяброў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1 жніўня жыхары Светлагорска Юля Дудко, Арцём Данілаў і праваабаронца Алена Масьлюкова прыйшлі ў мясцовы РАУС, каб даведацца пра лес дваіх знаёмых, якіх затрымалі тры дні таму.

«У міліцыі нам адказалі, што іх не адпусьцяць сёньня. Мы стаялі і размаўлялі каля будынку РАУС, як адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі спачатку Юлю Дудко, а потым Арцёма Данілава», — распавяла Свабодзе Алена Масьлюкова.

Яна мае намер скардзіцца ў пракуратуру на такія дзеяньні супрацоўнікаў АМАПу.

Юлю Дудко і Арцёма Данілава ўжо на гэтым тыдні затрымлівала міліцыя. Невядомыя падпалілі аўтамабіль супрацоўніка райвыканкаму, і цяпер міліцыя затрымлівае актывістаў і раварыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG