Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікала неадкладна вызваліць анархіста Паліенку


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота
Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Amnesty International заклікала вызваліць «вязьня сумленьня» Зьмітра Паліенку, якога затрымалі ў Менску 27 ліпеня ў аддзяленьні міліцыі, менш чым праз 48 гадзінаў пасьля вызваленьня.

«Адміністрацыйны перасьлед, у тым ліку „адміністрацыйны арышт“ Дзьмітрыя Паліенкі, зьяўляюцца формай перасьледу актывіста — аднаго з многіх, хто зазнаў абуральныя парушэньні правоў чалавека напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у рэспубліцы. Новыя санкцыі ў дачыненьні да Паліенкі — гэта працяг палітыкі прыгнёту актывіста, зь якімі ён неаднаразова сутыкаўся выключна за рэалізацыю сваіх правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве Amnesty International.

У арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады «неадкладна і безумоўна вызваліць Зьмітра Паліенку і ўсіх тых, хто трапіў пад перасьлед у рамках эскаляцыі палітыкі задушэньня правоў чалавека ў Беларусі» і «забясьпечыць поўнае выкананьне правоў на свабоду мірных сходаў і выказваньня меркаванняў» у адпаведнаьсці зь міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Анархіста Зьмітра Паліенку 27 ліпеня затрымалі ў Першамайскім РУУС, праз два дні пасьля таго, як ён выйшаў з ізалятара на Акрэсьціна, дзе адбыў 15 сутак за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі. Падчас таго 15-дзённага арышту, як сьцьвярджаў Зьміцер Паліенка, першыя 6 дзён ён трымаў сухую галадоўку. У міліцыі зьвесткі пра галадоўку актывіста абвяргаюць.

Цяпер, паводле адваката Паліенкі, яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 15 сутак паводле рашэньня аб «дысцыплінарнай ізаляцыі» за парушэньне парадку і ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі».

Зьміцер Паліенка цяпер адбывае пакараньне па крымінальнай справе. 25 кастрычніка 2019 году суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і асудзіў на 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову (так званая «хатняя хімія»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG