Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь праз крэдыт Сусьветнага банку закупіць 460 апаратаў ШВЛ


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Крэдытныя рэсурсы Сусьветнага банку будуць накіраваныя на закуп 460 апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Гэта прадугледжана пагадненьнем паміж Беларусьсю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця (Сусьветным банкам), якое 23 ліпеня зацьвердзіў сваім указам Аляксандар Лукашэнка.

Па ўмовах пагадненьня прадугледжваецца, што Сусьветны банк пазычае 90 млн эўра Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру мэдыцынскіх тэхналёгій, інфарматызацыі, кіраваньня і эканомікі аховы здароўя.

«За кошт атрыманых сродкаў заплянаваная закупка абсталяваньня для аддзяленьняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, для службы хуткай мэдычнай дапамогі, а таксама набыцьцё 20 кампутарных тамографаў, тэст-сыстэм для дыягностыкі інфэкцыі, сродкаў індывідуальнай засьцярогі і лекаў», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы прэзыдэнта.

Акрамя таго, для аддзяленьняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будзе закуплена 460 апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ), 350 наркозна-дыхальных апаратаў, 200 апаратаў для высокапатокавай CPAP-тэрапіі, 800 манітораў пацыента, 30 перасоўных рэнтген-апаратаў, 22 апараты для замяшчальнай нырачнай тэрапіі.

Беларускія ўлады сёлета вясной зьвярнуліся да Сусьветнага банку яшчэ па адзін крэдыт — на 300 млн даляраў. Кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку Алекс Крэмэр, адказваючы на пытаньне БелаПАН падчас онлайн-канфэрэнцыі ў канцы траўня, даў зразумець, што вынікі перамоваў па гэтай тэме складана прадказаць.

Пры гэтым ён выказаў здагадку, што гаворка можа ісьці аб выдзяленьні Сусьветным банкам рэсурсаў на фінансаваньне сацыяльных выдаткаў у Беларусі.

«Мы рады атрымаць запыт на прадстаўленьне фінансаваньня ад беларускага ўраду, які нам расказаў пра свае пляны павысіць дапамогу па беспрацоўі. Мы лічым, што гэта сапраўды добра, і мы пастараемся папрацаваць па гэтым пытаньні. Не хачу зараз спэкуляваць, мы паглядзім, якія дапамогі ў выніку мы падтрымаем», — заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG