Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанец, які прыяжджаў у Менск на парад, захварэў на COVID-19 і ледзь не памёр  


Парад 9 траўня ў Менску
Парад 9 траўня ў Менску

Бэнджамін Рыч заразіўся каранавірусам неўзабаве пасьля прыезду ў Беларусь. Брытанец езьдзіць па краінах былога СССР, здымае пра іх гісторыі і вядзе канал Bald and Bankrupt, у якога амаль 2 мільёны падпісчыкаў на Youtube.

У канцы красавіка ён прыехаў у Менск, каб трапіць на парад Перамогі ў краіне, дзе не было локдаўну, расказвае Tut.by. Нядаўна падпісчыкі блогера заўважылі, што ён прапаў. Высьветлілася, той захварэў COVID-19 і некалькі тыдняў правёў у лякарні, зь іх дзевяць дзён — у рэанімацыі.

«Калі ласка, успрымайце хваробу сур'ёзна і не рабіце памылак, якія дапусьціў я», — напісаў Бэнджамін Рыч ў апісаньні да свайго новага відэа. Блогер лічыць, што захварэў у Сэрбіі.

Бенджаміну Рычу 46 гадоў. У сваіх відэаблогах ён паказвае ўласнае бачаньне жыцьця ў постсавецкіх краінах. У Беларусь Рыч прыязджаў на Дзень Перамогі, а перад тым два тыдні прабыў у самаізаляцыі. Увесь травень брытанец падарожнічаў па краіне, зьняў некалькі ролікаў.

У пачатку ліпеня ён паведаміў падпісчыкам ў Instagram, што дзевяць дзён прабыў у рэанімацыі, спрабуючы перамагчы двухбаковую пнэўманію, выкліканую COVID-19. За гэты час ён стаў сьведкам, як памерлі два чалавекі на суседніх ложках.

У новым відэа на сваім Youtubе-канале Рыч расказаў, што прыкладна месяц таму прыляцеў у Сэрбію: там таксама не было локдаўну, таму краіна выдатна падыходзіла для таго, каб здымаць новыя відэа. Ён выказаў здагадку, што там і заразіўся, бо падчас пандэміі ня быў асьцярожным.

«Самая вялікая памылка — я не пайшоў да лекара, а на 10 дзён замкнуўся ў кватэры. З кожным днём станавілася ўсё горш, было цяжка дыхаць. Пазьней высьветлілася, што насычанасьць крыві кіслародам была крыху больш за 70% пры норме 98-99%. Папраўдзе, я паміраў», — сказаў Рыч.

Па словах блогера, празь перажытае ён цяпер па-іншаму ставіцца да COVID-19 і прызнае, што хвароба можа быць небясьпечная для любога чалавека, незалежна ад узросту.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG