Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацсеткі супраць БТ — хто пераможа?


Блогеры, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці: Ігар Лосік, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Аляксандар Андрэеў, Сяргей Пятрухін, Уладзімер Няронскі
Блогеры, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці: Ігар Лосік, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Аляксандар Андрэеў, Сяргей Пятрухін, Уладзімер Няронскі

Які сапраўдны ўплыў папулярных тэлеграм- і ютуб-каналаў? Ці здольныя яны на мабілізацыю сваёй аўдыторыі? Чаму пракуратура выдала папярэджаньне пра недапушчальнасьць страйку? Галасы дзяржаўных журналістаў у абарону рэпрэсаваных — ці паказьнік гэта расколу ўладнай эліты?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі і палітоляг, дырэктар па дасьледаваньнях Цэнтру дасьледаваньняў эўрапейскіх краінаў у пераходны пэрыяд Андрэй Елісееў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

Дракахруст:

Лукашэнка днямі заявіў: «Мне дакладваюць аб тых, хто там хайпуе і посьціцца. І калі мне прозьвішчы называюць, я пачынаю чухаць патыліцу і думаць: «А хто ж гэта такія?» Яны думаюць, што яны фармуюць меркаваньне як мінімум сталіцы нашай краіны. Гасподзь з вамі... Вас сваякі прыгадваюць гэтак жа доўга, як я, хто вы такія».

Зь іншага боку, варта прывесьці сьпіс блогераў, якія апошнім часам былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці з выразнай палітычнай подбіўкай — Сяргей Ціханоўскі, Уладзімер Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Зьміцер Казлоў, Ігар Лосік. І гэта ўскоснае прызнаньне іх уплыву.

А паводле вашых ацэнак, наколькі ён вялікі?

Быкоўскі

  • Інфармацыйны пухір, у якім знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка, вельмі адрозьніваецца ад таго, у якім знаходжуся я ці мае знаёмыя. Для кіраўніка дзяржавы больш важна, што паказваюць па ТБ і пішуць у папяровых газэтах, шмат хто зь людзей атрымлівае інфармацыю з многіх каналаў.
  • Сёньня у Беларусі ютуб мае ўплыў, параўнальны з уплывам тэлебачаньня.
  • Такія блогеры, як Пятрухін і Кабанаў, успрымаліся ў Берасьці як інстанцыя, куды можна прыйсьці паскардзіцца.

Елісееў

  • Лукашэнка ў сваёй прамове ня толькі паблажліва выказаўся пра блогераў, але і фактычна параўнаў іх да злачынцаў.
  • Ёсьць блогеры, у якіх дзясяткі і нават сотні тысячаў падпісчыкаў, гэта даволі сур’ёзныя лічбы.
  • Я не выключаю, што рэпрэсіі могуць пашырыцца на традыцыйныя онлайн-СМІ, у тым ліку і на папулярныя парталы

Дракахруст:

Генпракуратура выдала папярэджаньне аб недапушчальнасьці агульнанацыянальнага страйку, да якога заклікаюць некаторыя Тэлеграм-каналы. Ці не атрымалася так, што для большасьці беларусаў менавіта пракуратура стала крыніцай інфармацыі пра гэтую ініцыятыву?

Быкоўскі:

  • Я мяркую, што гэта была памылка генпракуратуры, яна стала асноўнай крыніцай інфармацыі пра дату і час мерапрыемства.
  • Шмат хто са спасылкай на пракуратуру распаўсюдзіў гэтую інфармацыю далей

Елісееў

  • Тое, што апублікавала пракуратура — гэта ня глупства, а спосаб застрашваньня
  • У мінулым месяцы было заяўлена, што нават чытаньне навінаў на працоўным месцы можа мець прыкметы злачынства
  • У нас адбываецца пераход ад пэрсаналісцкага рэжыму да пэрсаналісцка-вайсковага

Дракахруст:

Шэраг прадстаўнікоў афіцыйных СМІ апошнім часам выступілі з асуджэньнем рэпрэсіяў. За гэта яны былі адхіленыя ад сваіх праграмаў. Ці ёсьць гэта сымптомам расколу ўладнай эліты?

Быкоўскі:

  • Яны праявілі неляяльнасьць, як гэта бачыцца ўладзе
  • Адбываецца зьмена нашага гібрыднага рэжыму і гэтыя зьмены пачалі закранаць людзей, якіх раней не закраналі
  • Гэта праявілася і ў пратэстах журналістаў афіцыйных СМІ, і ў тым, што многія сталі разглядаць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, як рэальную альтэрнатыву Лукашэнку

Елісееў:

  • Чым меншы рэйтынг Лукашэнкі, чым менш падтрымка рэжыму, тым больш рэжым вымагае ад сваіх кліентаў
  • Улада перасьцерагаецца, каб журналісты дзяржаўных тэлеканалаў, якія працуюць у жывым эфіры, не сказалі чаго непажаданага
  • Наўпрост гэта пакуль не раскол уладнай эліты, паказьнікам расколу была б заява дзейнага чыноўніка, а не дзяржаўных журналістаў і адстаўных чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG