Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Ціханоўскага: Сукамэрнікі адмаўляюцца сядзець зь ім — у СІЗА прайшла ілжывая інфармацыя пра ягоны статус


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

Адвакату Сяргея Ціханоўскага Віктару Мацкевічу стала вядома, што пасьля выхаду Ціханоўскага з карцэру іншыя вязьні, зь якімі ён сядзеў дагэтуль, адмовіліся быць зь ім у адной камэры, бо ў СІЗА прайшла ілжывая інфармацыя пра яго нібыта «нізкі сацыяльны статус». Ціханоўскаму сказалі, што трэба, каб нехта са злачыннага сьвету звонку пацьвердзіў, што гэта ня так, піша Tut.by.​

Паводле адваката, Ціханоўскага зьмясьцілі ў двухмесцавую камэру, дзе ён знаходзіцца ў адноснай бясьпецы. Адвакат зьвярнуўся да начальніка СІЗА з просьбай урэгуляваць сытуацыю.

«Сяргей цяпер пазбаўлены свабоды і сам адказаць ня можа. Да злачыннага сьвету ніхто зьвяртацца не зьбіраецца. Таму кажу я як ягоны адвакат: любыя падобныя меркаваньні зьяўляюцца няпраўдай і павінны быць спыненыя. Іначай ёсьць падстава лічыць, што такім чынам на Ціханоўскага ціснуць», — сказаў Мацкевіч.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG