Насамрэч
Няпраўда. Пакуль няпраўда.
Паводле таго ж праваабарончага цэнтру «Вясна» з 6 траўня па 1 ліпеня сёлета былі паводле палітычных матываў затрыманыя 680 чалавек. Лічба меншая, чым за тры дні 19-21 сьнежня 2010 году, але ўжо сувымерная.
Сярод затрыманых — прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, блогер, муж прэтэндэнткі на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі, палітыкі Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, блогеры Ўладзімер Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандар Кабанаў, Уладзімер Цыгановіч, Зьміцер Казлоў, Ігар Лосік.
Паводле дадзеных «Вясны» з пачатку прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 125 чалавек атрымалі разам 1.800 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, «выкарыстаных у мэтах палітычнага перасьледу». 246 чалавек атрымалі штрафы на агульную суму амаль 190.000 рублёў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі