Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідзіце ў міліцыю і патрабуйце, каб вас пасадзілі. 2 ліпеня працягвалі караць за «ланцугі салідарнасьці»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

2 ліпеня ў Жлобіне асудзілі Віталя Грыцкова і Сьвятлану Зыль за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня. Віталя арыштавалі на 15 сутак, Сьвятлану аштрафавалі на 405 рублёў.

Паводле пратаколу, Віталь Грыцкоў удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі ў Жлобіне з «мэтай публічнага выказваньня свайго пратэсту супраць дзейнай улады». Супраць жыхара Стрэшына на судзе сьведчыў міліцыянт Аляксандар Раманенка. Ён патлумачыў, што Віталь «браў актыўны ўдзел у акцыі, а менавіта махаў рукой, калі кіроўцы аўтамабіляў сыгналілі ў падтрымку несанкцыянаванага мітынгу». Астатнія ўдзельнікі акцыі, паводле пратаколу, на «несанкцыянаваным мерапрыемстве дэманстратыўна пляскалі ў ладкі, трымалі плякаты, здымалі відэа».

Віталь Грыцкоў сказаў Свабодзе і на судзе, што не парушаў закон. Ён сапраўды быў у Жлобіне, здымаў акцыю на тэлефон і двойчы махнуў рукой — адзін раз прывітаў знаёмага, а другі раз паправіў пакунак, які споўз з рукі.

Судзьдзя Мікалай Сяргеевіч пакараў яго арыштам на 15 сутак, але ў залі суду яго пад варту не ўзялі.

«Сказалі, што мы перададзім на вас паперы ў міліцыю, а вы можаце туды пайсьці і запатрабаваць, каб вас пасадзілі», — сказаў Віталь.

Ён ужо адбыў сёлета 15 сутак за акцыю падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі.

Сьвятлану Зыль асудзілі за тое, што яна «пляскала ў ладкі» і такім чынам парушала заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Сёньня ж у Наваполацку судзьдзя Зоя Балаболава аштрафавала на 270 рублёў Дзьмітрыя Рыжычэнку за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня. Пра гэта паведаміла «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG