Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Бабарыкі падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму


Штаб Віктара Бабарыкі, ілюстрацыйнае фота
Штаб Віктара Бабарыкі, ілюстрацыйнае фота

Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму, паведаміла 1 ліпеня падчас стрыму на Youtube-канале Бабарыкі прадстаўніца штабу Марыя Калесьнікава.

Паводле яе, сустрэчу па абмеркаваньні рэфэрэндуму і магчымых паправак у Канстытуцыю плянуюць правесьці ў менскім парку Дружбы народаў 12 ліпеня.

Як патлумачыла Марыя Калесьнікава, для таго, каб выступіць з ініцыятывай рэфэрэндуму, павінен быць праведзены сход людзей, якія вылучаюцца, і павінна быць створаная ініцыятыўная група.

«Гэта вельмі важны момант, таму што за вельмі доўгі час гэта адзін з магчымых спосабаў, калі мы можам усе мірна сабрацца і абмеркаваць нешта — закон ці Канстытуцыю — якія непасрэдна на нас з вамі могуць паўплываць. І натуральна, чым больш людзей будзе ўцягнута ў гэты працэс абмеркаваньня, дыскусіі, тым больш карысна гэта будзе для будучыні Беларусі», — сказала прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі.

Пакуль у штабе чакаюць узгадненьня заяўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG