Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія забараніла вяшчаньні сямі расейскіх тэлеканалаў


Дзьмітрый Кісялёў, каляж
Дзьмітрый Кісялёў, каляж

Нацыянальныя рада па электронных СМІ Латвіі забараніла вяшчаньне ў краіне сямі тэлеканалаў расейскай дзяржаўнай групы RT. Рашэньне патлумачылі тым, што гэтыя тэлеканалы «знаходзяцца пад кантролем і аднаасобным наглядам» расейскага прапагандыста Дзьмітрыя Кісялёва, які знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу.

Як паведамляе «Настоящее время», забароненая трансьляцыя «RT», «RT HD», «RT Arabic», «RT Spanish», «RT Documentary HD», «RT Documentary», «RT TV». Латвійскія спэцслужбы лічаць, што яны зьяўляюцца самымі ўплывовымі каналамі расейскай прапаганды на Захадзе.

«Для такіх праграмаў няма месца ні ў Латвіі, ні ў Эўразьвязе», — заявіў старшыня Нацыянальнай рады Івар Абаліньш і заклікаў іншыя краіны ЭЗ забараніць вяшчаньне RT на сваёй тэрыторыі.

У прэсавай службе RT заявілі, што спэцслужбы і нацыянальная рада Латвіі «нарэшце здолеюць абараніць усё арабскамоўнае і гішпанскамоўнае насельніцтва краіны ад «найбольш уплывовага расейскага прапагандысцкага каналу — RT».

Кісялёў заявіў вгенцтву «РИА Новости», што падстава для забароны «ня мае ніякага юрыдычнага сэнсу, таму Латвія павінна неадкладна вярнуць вяшчаньне RT у эфір і выбачыцца перад нашымі калегамі».

Мэдыяголдынг «Россия сегодня», у які ўваходзіць і тэлеканал RT, уваходзіць у топ-10 расейскіх атрымальнікаў субсыдыяў, за тры гады (з 2018 па 2020) яна атрымала 20,4 мільярдаў расейскіх рублёў, што прыблізна роўна 300 мільёнам даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG