Былы вядучы БТ і АНТ Дзяніс Курʼян апублікаваў у сваім інстаграме пост у падтрымку крамы Symbal.by. Курʼян зьвярнуўся да кіраўніцтва міліцыі і запатрабаваў патлумачыць прычыны затрыманьняў.
Увечары 23 чэрвеня пасьля паведамленьня пра закрыцьцё крамы Symbal.by каля яе ўтварылася чарга з 50 пакупнікоў. Сузаснавальнік крамы Мікіта Броўка паведаміў Свабодзе пра затрыманьне 20 чалавек.
Бізнэсовец Павал Белавус абвясьціў пра закрыцьцё офлайн-крамы Symbal.by з 29 чэрвеня. Раней прыпыніла сваю працу онлайн-крама.Паводле Белавуса, праверкі супраць крамы не спыняюцца, іх робіцца толькі больш.