Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Беларускага ПЭНу Алексіевіч: «Каб мы перамаглі, кожны сёньня мусіць адолець свой страх»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Рада Беларускага ПЭН-цэнтру выказала пратэст «супраць ціску, запалохваньняў і бесчалавечнага стаўленьня да людзей у сувязі з выказваньнем імі свайго меркаваньня і ўдзелам у легальных масавых мерапрыемствах».

«Цягам некалькіх дзён мы апынуліся ў краіне, дзе не працуе ні адзін з прынцыпаў гуманізму. Цяпер выбар за кожным з нас — у якой краіне мы хочам жыць у будучыні? У краіне сумленных выбараў або ў краіне, дзе выбару няма. Чым больш нас будзе на баку свабоды, тым мы мацнейшыя. У адзіночку самыя сьмелыя з нас зазнаюць паразу. Каб мы перамаглі, кожны сёньня мусіць адолець свой страх», — заявіла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

У заяве гаворыцца пра затрыманьне Вольгі Мікалайчык і Паўла Севярынца, якія, сярод іншага «зьяўляюцца ляўрэатамі прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру», а таксама пра «перасьлед» пісьменьніцы і настаўніцы Ганны Севярынец пасьля публікацыі верша, які заканчваецца радкамі «Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю».

Беларускі ПЭН-цэнтар лічыць недапушчальным «жорсткае бесчалавечнае стаўленьне і катаваньні» ў дачыненьні да актывістаў грамадзянскай супольнасьці, блогераў, сябраў камандаў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты, «а таксама творцаў, сярод якіх ляўрэаты прэмій Беларускага ПЭН-цэнтру і літаратары» і заклікае ўлады шанаваць правы чалавека і нагадвае пра неабходнасьць гуманістычнага стаўленьня да асобы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG