Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі ад 6 траўня 98 чалавек атрымалі агулам 1316 дзён арышту паводле адміністрацыйных артыкулаў, выкарыстаных з мэтай палітычнага перасьледу. 107 чалавек асудзілі на штрафы агульным памерам 90 000 рублёў.
«Вясна» і БАЖ 18 чэрвеня паведамляюць пра новыя вядомыя прысуды:
- Людміла Валадкевіч (Віцебск) — штраф 540 рублёў,
- Мікалай Статкевіч — 15 сутак за ўскладаньне кветак на Вайсковых могілках 8 траўня (асудзілі завочна яшчэ напрыканцы траўня),
- Сяргей Спарыш — 15 сутак (за ўскладаньне кветак на Вайсковых могілках 8 траўня),
- Вольга Мікалайчык — 15 сутак (асудзілі 17 чэрвеня, за ўдзел у акцыі каля Камароўскага рынку),
- Валянцін Фралоў — 15 сутак (актывіст і сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай, асудзілі 17 траўня),
- Зьміцер Міцкевіч — штраф 945 рублёў (журналіст «Белсату», затрымалі 10 чэрвеня пасьля стрыму з пікету праўладных арганізацый па зборы подпісаў за Лукашэнку ў Горадні),
- Сяргей Кавалёў — штраф 1080 рублёў (апэратар «Белсату», затрымалі 10 чэрвеня пасьля стрыму з Горадні),
- Яўген Меркіс — штраф 945 рублёў (гомельскі журналіст-фрылансэр, аштрафаваны за стрым для «Белсату» з пікетаў па зборы подпісаў у Гомлі),
- Ларыса Шчыракова — штраф 1215 рублёў (журналістка-фрылянсэрка, судзілі па 3 пратаколах за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканалу «Белсат»).
Каго яшчэ чакаюць судовыя працэсы, чытайце ніжэй.
Менск
18 чэрвеня. Суд Фрунзэнскага раёну. Разгляд новай адміністрацыйнай справы супраць Паўла Севярынца паводле арт. 23.34 КаАП.
19 чэрвеня. Суд Першамайскага раёну:
• Леанід Кулакоў. За ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 30 траўня.
• Мая Навумава. За ўдзел у пікеце каля Камароўкі 31 траўня.
• Юрась Губарэвіч. Адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
• Галіна Лагацкая. Адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
Суд Ленінскага раёну:
• Марына Адамовіч. Разгляд справы паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
• Анжаліка Жэлезьнякова. Адміністрацыйная справа паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП.
Суд Кастрычніцкага раёну:
• Эдуард Пальчыс. Новая адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
• Галіна Жукоўская. Адміністрацыйная справа паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП.
• Віктар Кавалькоў. Адміністрацыйная справа паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП.
Суд Маскоўскага раёну:
• Алана Гебрэмарыям. Адміністрацыйная справа паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
• Міхаіл Варанцоў. Адміністрацыйная справа паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
Суд Цэнтральнага раёну:
• Дзьмітры Кудравец. Адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
Суд Фрунзэнскага раёну:
• Мікалай Маслоўскі. Новы адміністрацыйны пратакол.
Суд Заводзкага раёну:
• Віталь Савіч. Адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
Суд Партызанскага раёну:
• Ігар Барысаў. Адміністрацыйная справа паводле арт. 23.34 КаАП.
• Сьвятлана Каваленка. Адміністрацыйная справа за ўдзел у пікеце 7 чэрвеня.
Мянчук Аляксей Мазука атрымаў тры пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) — за тое, што прыходзіў на пікеты 21, 28 і 31 траўня.
На Пятра Папраўку склалі пратаколы за ўдзел у пікеце ля Камароўскага рынку 31 траўня.
83-гадовага Яна Грыба выклікалі ў РАУС Кастрычніцкага раёну для складання пратаколу за ўдзел у пікеце 7 чэрвеня. Ён адмовіўся ісьці, міліцыя паабяцала даслаць копію поштай.
На Арцёма Бабка складзеныя пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП — за ўдзел у акцыях падчас збору подпісаў 31 траўня і 7 чэрвеня.
Горадня
Працягваецца перасьлед тых, хто ўдзельнічаў у пікеце 29 траўня, які скончыўся затрыманнем Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў. На пэнсіянэрку Станіславу Дамшэль склалі пратакол паводле артыкулу 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Жанчына хварэе і знаходзіцца на самаізаляцыі, таму ў кватэру міліцыянтаў не пускае.
У дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) вінавацяць таксама Юлію Карначову. Пратакол складзены за тое, што 29 траўня яна нібыта замінала праезду транспарту, у якім знаходзіліся затрыманыя.
18 чэрвеня пройдуць суды над журналістамі «Белсату» Зьмітром Міцкевічам і Сяргеем Кавалёвым.
Сьветлагорск
Складаюць пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП на тых, хто на пікеце каля ГЦ «Бярозка» 31 траўня трымаў плякат з надпісам «Свабоду Сяргею Ціханоўскаму». У прыватнасьці, на Сяргея Біствіцкага, судовае разбіраньне прызначана на 19 чэрвеня.
Віцебск
Суды за пікет для збору подпісаў 31 траўня, які ўлады ацанілі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», чакаюць Тацяну Севярынец, Мікалая Качурца, Людмілу Валадкевіч.
Наваполацак
25 чэрвеня адбудзецца суд над каардынатарам ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўгенам Вільскім. На яго складзеныя тры пратаколы за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Гомель
Суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве чакае прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімера Няпомняшчых. Таксама паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі салідарнасьці зь Сяргеем Ціханоўскім будуць судзіць Алу Грэчку і Віталя Смоліча.
На Аляксея Елісеева супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за прамову на прыступках унівэрмагу «Гомель» падчас пікетаў за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта 7 чэрвеня. Суд прызначаны на 18 чэрвеня.
У суд Цэнтральнага раёну 18 чэрвеня будзе разглядацца справа супраць журналіста Яўгена Меркіса, які вёў стрым з калектыўнага пікету вылучэнцаў у кандыдаты 7 чэрвеня каля ўнівэрмагу.
Мазыр
Міліцыянты шукаюць Еву Сапрыгіну, каб скласьці пратаколы за ўдзел у пікетах у Менску і Віцебску, дзе яна стаяла з рознымі плякатамі.