Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
«Белгазпрамбанк»
Акцыянэры «Белгазпрамбанку» — Публічнае акцыянэрнае таварыства «Газпром» і Банк ГПБ — заявілі пра поўную падтрымку банку і гатоўнасьць садзейнічаць вырашэньню сытуацыі. Падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасьць банку, заявіла прэс-служба «Белгазпрамбанку».
У прэс-рэлізе пацьверджана, што 11 траўня ў будынку «Белгазпрамбанку» Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю «ажыцьцяўляе працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да шэрагу юрыдычных і фізычных асобаў».
У ім таксама падкрэсьлена, што гэтыя падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасьць банку, выкананьне прынятых на сябе абавязаньняў і абслугоўваньне кліентаў, плацяжы якіх ажыцьцяўляюцца ў звычайным рэжыме.
11 чэрвеня пачаліся ператрусы ў офісе «Белгазпрамбанку», які 20 гадоў узначальваў прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, і ў шэрагу іншых прыватных кампаній.
З раніцы 11 чэрвеня да «Белгазпрамбанку» прыехалі 50 чалавек у масках, там пачаўся ператрус. У дачыненьні да былых і цяперашніх кіраўнікоў завялі крымінальную справу па двух артыкулах: ухіленьне ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры; легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры.
Ператрус у «Белгазпрамбанку» прыехалі рабіць на машынах без нумароў. ФОТА
1/7На фота трапіў момант, калі да чорнага ўваходу ў галоўны офіс банку пад’ехаў танаваны мікрааўтобус без нумароў. Некалькі супрацоўнікаў фінансавай міліцыі селі ў мікрааўтобус і зьехалі. Пры іх было некалькі торбаў
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/7Фігуранты справы — прадстаўнікі камэрцыйных структур, а таксама былыя і цяперашнія супрацоўнікі банку. Але, як сказалі ў ДФР, былы кіраўнік банку і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка цяпер ня мае працэсуальнага статусу ў гэтай справе
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/7Бабарыка так пракамэнтаваў крымінальную справу: «Тое, што цяпер адбываецца, гэта ціск на мяне, фармаваньне комплексу віны за людзей, якія паверылі і пайшлі. Мне ня вельмі прыемнае гэтае пачуцьце, я скажу вам шчыра. Але я да яго рыхтаваўся, я гэта разумею»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/7У прэс-службе Камітэту дзяржкантролю ўдакладнілі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры»
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/7Паралельна зь ператрусам у «Белгазпрамбанку» ідзе ператрус у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/7Каля менскага дома патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў Валера Цапкалы 10 чэрвеня заўважылі прадстаўнікоў Дзяржкантролю, але ператрусу не было
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка даручыў заняцца праверкамі прыватных кампаній, якія нібыта звальняюць людзей, калі тыя адмаўляюцца ставіць подпісы за вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў.
Лукашэнка даручыў выпрацаваць схему з генэральным пракурорам, падключыць Камітэт дзяржаўнага кантролю, сьледчыя органы і «прашарсьціць гэтых пузатых буржуяў, каб яны несьлі адказнасьць за людзей».
«Белгазпрамбанк» дзейнічае ў Беларусі з 1990 году. Расейскім кампаніям «Газпром» і «Газпромбанк» належыць па 49,8% акцый «Белгазпрамбанку». Віктар Бабарыка ўзначальваў «Белгазпрамбанк» зь сярэдзіны 2000 году да траўня 2020-га, калі абвясьціў пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Беларусі.