Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыстэмы запісу маўленьня і падрыхтоўка кіроўцаў дронаў. Што цяпер закупляюць сілавыя ведамствы


Ілюстрацыйнае фота. Бесьпілётны лятальны апарат (дрон)
Ілюстрацыйнае фота. Бесьпілётны лятальны апарат (дрон)

Свабода паглядзела на сайтах дзяржзакупак, што набываюць сілавыя органы ва ўмовах усясьветнай пандэміі і ў час, калі Беларусь чакае прэзыдэнцкая выбарчая кампанія.

54 фотаапараты за 141 тысячу рублёў

Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС закупляе адразу 54 фотаапараты. Цяпер дзяржзакупка на этапе падачы прапаноў. Тэхніка, паводле заяўкі, каштуе 141 тысячу рублёў, грошы — бюджэтныя.

44 апараты прасьцейшыя, каштуюць, паводле заяўкі, 88 тысяч. І яшчэ 10 фотаапаратаў больш складаныя. Самы дарагі, з успышкай і дадатковым аб’ектывам, ацэньваюць у 13 тысяч 600 рублёў.

Падрыхтоўка апэратараў бесьпілётнікаў

У МУС зьбіраюцца падрыхтаваць 10 апэратараў бесьпілётнікаў. Гэта вынікае з заяўкі. На падрыхтоўку плянуюць патраціць 10 тысяч рублёў.

Сыстэмы запісу маўленьня

Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС закупляе 9 камплектаў сыстэмаў запісу маўленьня. Агульная сума закупкі — 20 тысяч рублёў. Згодна з дакумэнтамі, гэта сучасная сыстэма разам з кампутарам, якая дазваляе запісваць голас, падключацца да сыстэмы крыніц сыгналаў (тэлефоны) і весьці запіс, а таксама распазнаваць галасы. Згодна з дакумэнтацыяй, сыстэма павінна мець магчымасьць адначасова запісваць і праслухоўваць галасы.

92 мабільныя тэлефоны

Дэпартамэнт фінансаў і тылу набывае 92 мабільныя тэлефоны. Згодна з камплектацыяй, гэта нескладаныя мадэлі (апэратыўная памяць ня меншая за 4 мэгабайты, а ў сучасных смартфонах апэратыўка мераецца гігабайтамі). Агульны кошт закупкі — 6200 рублёў. То бок на адзін мабільны выходзіць 67 рублёў.

Сэрвэры, дарагія кампутары і дыскі

Закупка ад апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце — самая дарагая з усіх, якія знаходзім. На сучаснае кампутарнае абсталяваньне, сэрвэры і дыскі плянуюць патраціць 860 тысяч рублёў.

Плянуецца закупіць:

  • 3 высокапрадукцыйныя кампутары без манітораў,
  • 28 сэрвэраў,
  • 43 дыскі SSD.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG