Грышка:
Жыў на сьвеце таракан.
Меў разладжаны баян.
Раздражняў усіх наўкол таракан.
На баяне гучна граў,
Песьні брыдкія сьпяваў
І нікому ён спакою не даваў.
Саўка:
Што ты, Грышка, паёш?!
Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?
Грышка:
Таракан, таракан,
Ты ня лазь тут!
Упакуй свой чамадан, таракан!
Таракан, таракан,
Вымятайся!
Так дастаў ужо і ты, і твой баян!
Не сыходзіў таракан,
Упіраўся, як баран.
Не хацеў ён зачахляць свой баян.
Не хацеў спыняць свой сьпеў,
Толькі вецер памацнеў,
Зьнес у бездань таракана ўраган.
Саўка:
Што ты, Грышка, паёш?!
Ты атчот сібе хоць в чом-та аддаёш?