Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі аўтара каналу «Мозырь для жизни». Рабілі начны ператрус у фэрмэра, якога здымаў Ціханоўскі


Фэрмэр Аляксандар Вянгура
Фэрмэр Аляксандар Вянгура

У Мазыры затрымалі Аляксандра Цуканава — аўтара Youtube-каналу «Мозырь для жизни», які толькі 2 чэрвеня быў вызвалены пасьля 25 сутак арышту за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, паведамляюць праваабаронцы з «Палескай вясны».

Затрыманы таксама сябар Цуканава па імені Дзяніс (прозьвішча пакуль невядомае), які прыходзіў падтрымаць яго на судзе і сустракаў з ізалятару.

У вёсцы Прудок Мазырскага раёну сярод ночы праваахоўнікі пачалі ператрус у гаспадарцы фэрмэра Аляксандра Вянгуру, які даваў камэнтары блогеру Сяргею Ціханоўскаму для каналу «Страна для жизни». Менавіта ў Вянгуры Ціханоўскі здымаў «інтэрвію» са сьвіньнямі.

У Мазырскім РАУС у адказ на пытаньне Свабоды адмовіліся пацьвердзіць ці абвергнуць гэтыя зьвесткі праваабаронцаў:

«Мы інфармацыю прадстаўляць ня будзем»,— сказаў дзяжурны міліцыянт.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG