Насамрэч
Няпраўда.
Пра гэта паведамляе Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) у сваім сьпісе мітаў і забабонаў, датычных новага каранавірусу.
Узьдзеяньне на арганізм сонца або тэмпэратуры звыш 25 градусаў паводле Цэльсія НЕ ЗЬЯЎЛЯЕЦЦА сродкам прадухіленьня захворваньня на COVID-19.
На COVID-19 можна захварэць незалежна ад таго, наколькі сонечным або цёплым зьяўляецца надвор'е. Краіны зь цёплым кліматам таксама цярпяць ад каранавірусу. Каб абараніць сябе, неабходна часта і старанна мыць рукі і не дакранацца да вачэй, рота і носа.
Паводле САЗ, не прадухіляе хваробы, выкліканай новым каранавірусам, і холад. Знаходжаньне на вуліцы ў халоднае і сьнежнае надвор'е НЕ ДАПАМОЖА зьнішчыць новы каранавірус. Тэмпэратура цела здаровага чалавека трымаецца ў межах ад 36,5 ° да 37 ° незалежна ад тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя або надвор'я. Таму няма ніякіх падставаў думаць, што знаходжаньне на вуліцы ў халоднае надвор'е дапамагае змагацца з новай каранавіруснай інфэкцыяй або іншымі хваробамі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі