Лінкі ўнівэрсальнага доступу

195 затрыманых, 719 сутак арышту, больш за 60 тысяч рублёў штрафаў і  — перасьлед беларусаў за травень у лічбах


Затрыманьне Рамана Кісьляка падчас пратэсту супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. 10 траўня 2020 году
Затрыманьне Рамана Кісьляка падчас пратэсту супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. 10 траўня 2020 году

Травень адзначыўся новай хваляй рэпрэсій над актывістамі, журналістамі, праваабаронцамі і грамадзянамі, якія прыходзілі на мірныя сустрэчы аднадумцаў у шматлікіх гарадах краіны, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Статыстыка затрыманьняў за травень, паводле інфармацыі, якой валодалі праваабаронцы на 1 чэрвеня:

  • У пэрыяд з 6 да 31 траўня па палітычных матывах затрымалі як мінімум 195 чалавек.
  • Праваабаронцам вядома пра 217 выпадкаў адвольных затрыманьняў — 18 чалавек за гэты пэрыяд затрымлівалі па 2 ці нават па 3 разы.
  • Цягам траўня прайшло каля 155 судоў па палітычна матываваных адміністрацыйных справах у адносінах да як мінімум 132 чалавек. Зь іх больш за 135 судоў — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП).
  • За травень 72 чалавек агулам аштрафавалі на 63 504 рублі.
  • Найбольшы штраф атрымаў берасьцейскі актывіст Віталь Казак. Па выніках 2 судоў па 4 пратаколах ён мусіць заплаціць 3780 рублёў (140 базавых велічынь) штрафу за ўдзел у акцыях супраць акумулятарнага завода.
  • 69 чалавек былі арыштаваныя на тэрміны ад 2 да 25 сутак, агулам на усіх — 719 сутак.
  • Адміністрацыйныя суды за гэты пэрыяд прайшлі ў 22 гарадах краіны, сярод якіх Менск, Віцебск, Гомель, Бабруйск, Магілёў, Ворша, Паставы, Полацак, Наваполацак, Мёры, Шаркаўшчына, Глыбокае, Вялейка, Маладэчна, Слуцак, Горадня, Ліда, Берасьце, Пінск, Мазыр, Жлобін, Мар’іна Горка. Больш за ўсё судоў прайшло ў Менску, Магілёве і Берасьці.
  • Некалькі актывістаў, сярод якіх блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімер Няронскі, актывісты Юры Ўласаў, Станіслаў Паўлінковіч і журналіст Міхаіл Аршынскі, былі двойчы ці тройчы асуджаныя на новыя «суткі». Не пазьбеглі арыштаў і магілёўскія праваабаронцы «Вясны» Аляксандар Буракоў і Саша Райкан, а таксама журналісты Міхаіл Аршынскі, Зьміцер Лупач і Алесь Асіпцоў.Алесь Асіпцоў 10 сутак зьняволеньня трымаў галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG