Насамрэч
Чыстая праўда.
Прадстаўнік САЗ гаварыў аб прыросьце колькасьці
выпадкаў інфікаваньня каранавірусам. Але ў Беларусі даволі вялікая і
агульная колькасьць хворых на COVID-19.
Паводле сайту
worldometers.info, на 28 траўня ў Беларусі налічвалася 39 858
інфікаваных з пачатку пандэміі. У гэтым паказьніку Беларусь – на 23-м месцы
ў сьвеце (сярод 214 краінаў і тэрыторыяў) і на 9-м месцы ў Эўропе (сярод 50
краінаў).
Больш, чым у Беларусі, хворых на каранавірус у
Расеі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Італіі, Францыі, Нямеччыне, Бэльгіі і
Галяндыі.
Усе гэтыя краіны маюць больш насельніцтва, чым
Беларусь – ад Расеі, дзе прыкладна 146 мільёнаў чалавек, да Бэльгіі, дзе
жывуць 11,5 мільёна.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі