Насамрэч
Няпраўда.
20 траўня колькасьць афіцыйна прызнаных сьмерцяў
інфікаваных COVID-19 у Беларусі складала 19 чалавек на 1 мільён
насельніцтва. Гэта і сапраўды даволі нізкі нізкі паказьнік у сьвеце, але ня
самы нізкі, ня самы лепшы.
Паводле дадзеных сайта Worldometers , які зьбірае
афіцыйныя зьвесткі пра распаўсюд COVID-19 па 214 краінах і тэрыторыях, у 65
краінах сьмяротнасьць ад каранавірусу на мільён насельніцтва вышэйшая, чым у
Беларусі. А ў 148 краінах і тэрыторыях сьмяротнасьць ад COVID-19 ніжэйшая —
лепшая, кажучы словамі Лукашэнкі, — чым у Беларусі.
Беларускі паказьнік сьмяротнасьці ад каранавірусу
не найлепшы і ў Эўропе. Меншы, чым у Беларусі, ён у Баўгарыі, Грэцыі,
Чарнагорыі, Украіне, Латвіі, Альбаніі і Славаччыне.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі