Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020
Падчас пратэсту ў Менску, 14 ліпеня 2020

Людзі выйшлі на вуліцы пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы. Адбыліся затрыманьні

Усё, што варта ведаць пра выбарчую кампанію ў Беларусі, якая адбываецца ва ўмовах пандэміі каранавірусу.

На сэсіі Эўрапарлямэнту разглядалі сытуацыю ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Сёньня на пленарнай сэсіі Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі разглядалася сытуацыя ў Беларусі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году і рэпрэсіямі з боку рэжыму ў дачыненьні да незалежных кандыдатаў і звычайных грамадзянаў.

«Пасьля 26 гадоў аўтарытарнага кіраваньня Лукашэнкі беларускі народ на ўвесь голас патрабуе рэальных зьменаў у сваёй краіне. І гэта можа адбыцца 9 жніўня на прэзыдэнцкіх выбарах. Сёньняшняя сытуацыя адрозьніваецца ад той, што была раней. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што больш за 50% беларусаў хочуць рэальных зьменаў і толькі меншыня хоча, каб Лукашэнка застаўся», — казаў падчас выступу эўрадэпутат зь Літвы Андрус Кубілюс. Цалкам чытайце па спасылцы.

Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ падаюць апанэнтаў Лукашэнкі як дэструктыўную сілу

Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзэнтавала вынікі першага этапу маніторынгу асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у СМІ. Паводле аўтараў, ахоплены аналізам пэрыяд адзначаўся высокай актыўнасьцю выбарнікаў, пра што сьведчыць вялікая колькасьць подпісаў, сабраных за вылучэньне кандыдатамі некаторых апанэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Пры гэтым збор подпісаў суправаджаўся шматлікімі затрыманьнямі і арыштамі сябраў ініцыятыўных групаў, грамадзкіх актывістаў і апазыцыйных палітыкаў. Быў арыштаваны і самы папулярны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка, а таксама яго сын Эдуард — кіраўнік ініцыятыўнай групы. Далей чытайце па спасылцы.

«Мы не выбіраем часы, у якіх жыць. Але выбіраем шлях, які трэба будзе прайсьці». Выйшаў фільм пра біяграфію Бабарыкі

8 ліпеня штаб Віктара Бабарыкі, патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў СІЗА КДБ, апублікаваў дакумэнтальны біяграфічны фільм пра яго.

«Я гатовы на ўсё». Лукашэнка заклікаў праводзіць перамены праз Канстытуцыю, а не майдан

«Удасканальваючы, мы павінны пачаць з Канстытуцыі. Калі пачнём з майдану, мы перакрэсьлім сваю гісторыю. І талерантнасьць нашая, і памяркоўнасьць — усё пойдзе з дымам. Таму мы павінны зрабіць новую Канстытуцыю. Так, прайшло шмат часу, патрэбныя пэўныя зьмены. Праўда, вы мне скажаце, якія патрэбныя вам зьмены».

Наконт прапановаў аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў улады ён заявіў, што трэба не дапусьціць сутыкненьня галінаў улады. «Я ж праз гэта прайшоў», — сказаў Лукашэнка.

«Я гатовы на ўсё. Толькі ня страціць сувэрэнітэт і незалежнасьць. Таму вам вырашаць. І ўсе перамены пойдуць ад Канстытуцыі, а не ад майдану. І я пастараюся зрабіць усё, каб гэтага майдану не было».

Канал АНТ паказаў апэратыўныя здымкі вочнай стаўкі з удзелам Віктара Бабарыкі

Дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў кадры вочнай стаўкі затрыманага патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі з былым падначаленым Кірылам Бадзеем.​

Бадзей называе кампаніі (у тым ліку «ПрыватЛізінг», «Прававы дыялёг» і «Сыстэмы апрацоўкі») і прозьвішчы людзей, ад якіх атрымліваў гатоўку — ад 250 тысяч да 300 тысяч штогод. Словаў Бабарыкі ў рэпартажы не паказалі.

«Апошняя сума, якая была ўжо вясной 2020 году (Віктар Дзьмітрыевіч пакідаў банк), ён даручыў самастойна перадаць гэтыя грашовыя сродкі іншым калегам. Грошы я аддаваў Ільясюку, Кузьмічу і Шабану. Гэта была не мая ініцыятыва. Мне яе агучыў Віктар Дзьмітрыевіч [Бабарыка]. Грашовыя сродкі перадаваліся, як разумею, за супрацоўніцтва з названымі кампаніямі. Паміж банкам і кампаніямі», — сказаў Бадзей.

Старшыня афіцыйнага Саюзу журналістаў апублікаваў сакрэтную інфармацыю ААЦ: рэйтынг Лукашэнкі — 76%

Палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі, старшыня афіцыйнага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, якое правёў Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі. Паводле дакумэнту, рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі цяпер складае 76%.

Выбарка, паводле якой было зробленае апытаньне, складала 21 тысячу чалавек.

«У сакавіку рэйтынг кіраўніка дзяржавы стаў рэзка падаць і складаў 60%. Пры гэтым у Менску ён традыцыйна быў ніжэйшы яшчэ на 8%», — гаворыцца ў дакумэнце.

Паводле дадзеных дасьледаваньня, якое ў сакавіку-красавіку праводзіў Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, узровень даверу Лукашэнку ў Менску складаў 24%.

Былой памочніцы Бабарыкі, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выставілі абвінавачаньне

Памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачавай сёньня выставілі абвінавачваньне. Паводле адваката, на якога спасылаецца партал TUT. by, яе падазраюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў.

Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімер Сазанчук. Іншыя падрабязнасьці расказаць абаронца ня змог, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Алену затрымалі вечарам 1 ліпеня, як мяркуецца, каля крамы ў Каменнай Горцы ў Менску. Паводле словаў яе мужа, яна прапрацавала ў Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам Віктара Бабарыкі.

Масавы «крадзёж» ровараў у Бабруйску. Як міліцыя змагалася зь велапрабегам салідарнасьці

Некалькі бабруйскіх Тэлеграм-каналаў прапанавалі ахвотным 9 ліпеня зладзіць велапрабег салідарнасьці па цэнтральнай вуліцы Менскай.

Да прызначанага часу 19:00 на ўсёй вуліцы Менскай і сумежных зь ёй было шма пешых і аўтамабільных патрулёў міліцыі і ДАІ.

Шматлікіх раварыстаў спынялі групамі і па адным нібыта для праверкі ровараў паводле базы скрадзеных. Калі ў адным месцы затрыманых «для праверкі» было ўжо шмат, іншыя маглі спакойна праехаць міма.

Відавочцы паведамляюць, што некаторых спыненых разам з роварамі забіралі ў міліцэйскія машыны.

«Найбольш не хапала свабоды». Два фігуранты «справы Ціханоўскага» вярнуліся ў Горадню

Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць па крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.

Мужчыны прабылі за кратамі 42 дні, большую частку ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Іх сустракалі жонкі і дзеці.

«Найбольш не хапала свабоды». Два фігуранты «справы Ціханоўскага» вярнуліся ў Горадню. ФОТА, ВІДЭА

Два фігуранты «справы Ціханоўскага» выйшлі на волю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:01 0:00

Гарадзенцы Васіль Баброўскі і Ўладзімер Навумік, якія праходзяць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», выйшлі на волю і прыехалі маршруткай у Горадню позна ўвечары 9 ліпеня. Яны адчуваюць сябе нармальна і ня ведаюць, чаму менавіта іх адпусьцілі.

Адвакат Бабарыкі пракамэнтаваў «расьсьледаваньне» АНТ: «Кіно, пра якое складуць песьні»

Лаеўскі адзначае:

  • З абаронцаў Бабарыкі ўзялі падпіску аб неразгалошаньні, што робіць цяжкім абвяржэньне.
  • У «кіно» ўжылі мантаж, бо «ёсьць столькі нязручных для кіно момантаў».
  • Закадравы тэкст зроблены, каб прыбраць сумневы ў тых, хто «звык верыць і адвык думаць».
  • Яшчэ трэба даказаць у судзе дастатковасьць сказанага ў сюжэце, а гэта «ёсьць чым аспрачаць».
  • «Калі дастаткова доказаў, кіно паказваць няма патрэбы. Калі кіно зьявілася, то грош цана сцэнару».

Пасьля акцый салідарнасьці ў Менску і Бабруйску затрымалі раварыстаў

У Менску, сьцьвярджае канал, затрымалі раварыста Андрэя Бароўскага (яго зьмясьцілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, а калі будзе суд, родным ня кажуць).

Як Лукашэнка захапіў усю ўладу ў Беларусі. Тлумачым на відэа

Распавядаем, што зрабіў Лукашэнка, каб захапіць усю ўладу ў краіне і заставацца кіраўніком Беларусі больш як чвэрць стагодзьдзя.

26 гадоў таму Лукашэнка стаў першым прэзыдэнтам Беларусі. І адзіным. ФОТА

10 ліпеня 1994 году ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка з больш як 80% галасоў перамог прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча.

КДБ: Сьледзтва мае неабвержныя доказы датычнасьці да злачынстваў усіх у «справе Белгазпрамбанку»

«Сьледзтва мае неабвержныя доказы датычнасьці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў, — заявіў начаьнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак. — Так, ажыцьцяўляючы пераводы грашовых сродкаў, распараджаючыся імі пры дапамозе банкаўскіх плястыкавых картак, удзельнікі злачыннай схемы пакідалі адпаведныя сьляды. Пры дапамозе замежных калегаў дазволілі сьледзтву высьветліць усе абставіны, якія належыць даказваць у такім злачынстве, як атрыманьне хабару».

Бычак адзначыў, што хабарніцтва «асацыюецца ў абываталя з атрыманьнем незаконнага грашовага ўзнагароджаньня дзяржаўнымі службоўцамі, чыноўнікамі».

«Разам з тым Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначае службовую асобу ня толькі як прадстаўніка ўлады, але і як асобу, якая займае на розных прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях незалежна ад формы ўласнасьці пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйных, распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама асобаў, упаўнаважаных на ажыцьцяўленьне юрыдычна значных дзеяньняў, — патлумачыў ён. — Аналягічны падыход да вызначэньня службовых асобаў і карупцыі зьмяшчаецца ў міжнародных нарматыўна-прававых актах».

«Пайшла хваля павагі, бо не пакінуў гвалту і беззаконьня без увагі». Як тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно зьнялі з эфіраў

Шоўмэн і папулярны тэлевядоўца Дзьмітры Кахно тлумачыць, чаму ён ня мог не напісаць пост «Так нельга!», за які фактычна паплаціўся працай на АНТ. Ён расказвае, за што яго раней звальнялі з БТ і СТВ і чаму ягоная «рэлігія — капіталізм». І прызнаецца, што новых прапаноў ад тэлеканалаў пакуль няма.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагаваў на акцыі салідарнасьці беларусаў за мяжой: гэта «пастаноўка»

Чаму Клішэвіч так лічыць:

  • «Інфармацыя і фотасправаздачы пра першыя пікеты першапачаткова публікаваліся ў акаўнце аднаго чалавека ў сацсетцы Facebook і пасьля перадрукоўваліся СМІ. Што, мякка кажучы, сьведчць пра пастановачны характар замежных акцый».
  • «Супраціў менавіта ў форме акцыяў салідарнасьці — найбольш зразумелы штамп у першую чаргу для польскіх грамадзянаў, якім трэба паказаць і растлумачыць стэрэатыпны сюжэт пра супраціў дыктатуры, выкарыстоўваючы ў тым ліку памяць аб аднайменным прафсаюзе».
  • «Супадзеньне ці не, але менавіта ў Польшчы прайшоў першы замежны пікет у падтрымку пратэстоўцаў. Але асаблівую цікавасьць выклікае факт, што ў Варшаве на той момант былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы» (6 чэрвеня ў Польшчы дазволілі сходы з удзелам да 150 чалавек, першая акцыя салідарнасьці прайшла 21 чэрвеня. — РС).
  • Значная частка беларусаў блізкага замежжа нібыта вярнуліся ў Беларусь па бясплатную мэдыцыну. «Засталіся ў асноўным тыя, хто юрыдычна і фактычна страціў сувязь з радзімай».
  • Сярод тых, хто застаўся за мяжой, «шмат вечных студэнтаў — асобаў, якія вучацца па ўсходнеэўрапейскіх грантавых праграмах і жывуць на стыпэндыю гадамі, зьмяняючы месца жыхарства ў розных краінах». «Такія групы дастаткова лёгка каардынаваць па ВНУ і фармаваць падабенства моладзевых „масавых пікетаў“ з 8-10 чалавек».
  • У Беларусі ж «людзі спакойна працуюць, вучацца, адпачываюць». «З нагоды сьвята 3 ліпеня быў адкрыты цудоўны фантан, і кожны вечар ля яго зьбіраюцца рэальныя, а не пастановачныя натоўпы з сотняў жыхароў сталіцы».

У Горадні дазволілі пікетаваць перад выбарамі ў двух парках. ФОТА

У Горадні перадвыбарчую агітацыю сёлета можна праводзіць на двух адкрытых пляцоўках — у Калоскім і Румлёўскім парках. Абодва нешматлюдныя.

Калоскі парк адносіцца да Ленінскага раёну. Ён месьціцца вакол Калоскай царквы XII стагодзьдзя. У гэтым месцы амаль няма ніякай інфраструктуры: кавярні, атракцыёнаў ці прыстойнай прыбіральні.

Другое месца для пікетаваньня — Румлёўскі парк — адносіцца да Кастрычніцкага раёну. Ён нагадвае лес і месьціцца каля спальнага раёну на беразе Нёмана. Сюды прыходзяць займацца спортам або купацца на пляж. У Румлёве ёсьць футбольная пляцоўка і асфальтаваная дарожка, дзе можна ўбачыць бегуноў або жыхароў мікрараёну на шпацыры. Побач стаіць гімназія. Парк мае статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэньня. Тут нават нельга выгульваць сабак.

Чацьвярых жлобінцаў пакаралі за чэрвеньскі «ланцуг салідарнасьці»

У Жлобіне прайшлі чарговыя суды над мясцовымі жыхарамі, якіх міліцыя абвінаваціла ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — «ланцугу салідарнасьці» 19 чэрвеня.

Сяргея Спарыша прызналі палітычным зьняволеным. Ён ужо 24-ы палітвязень

Спарыша затрымалі 25 чэрвеня «людзі ў цывільным», яго гвалтоўна выцягнулі з кватэры, цягнулі па прыступках, пасадзілі ў машыну. Сьведкі кажуць, «людзі ў цывільным».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG