Насамрэч
Няпраўда.
Гэтыя чуткі – чарговыя, новыя пункты ў сьпісе «Міты і лжывыя ўяўленьні»,
які публікуе і папаўняе Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ):
Працягваецца шэраг выпрабаваньняў лекавых
прэпаратаў, тым ня менш няма доказаў таго, што гідроксіхлёрахін ці
які-небудзь іншы прэпарат здольны вылечыць COVID-19 або прадухіліць
інфікаваньне новым каранавірусам. Няправільнае ўжываньне
гідроксіхлёрахіну можа прыводзіць да сур'ёзных пабочных эфэктаў, цяжкіх
пашкоджаньняў здароўя і, у некаторых выпадках, да сьмерці. На гэты
момант рэкамэндаваных лекавых сродкаў, прызначаных для прафіляктыкі або
лячэньня хваробы, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV,
няма.
Тым ня менш інфікаваным пацыентам неабходна мэдычная
дапамога для палягчэньня і зьняцьця сымптомаў, а асобам зь цяжкімі формамі
захворваньня трэба забясьпечыць належную падтрымальную тэрапію. Цяпер ідзе
праца для стварэньня спэцыфічных лекаў супраць новага каранавірусу, і яны
мусяць прайсьці клінічныя выпрабаваньні. САЗ сумесна з шэрагам партнэраў
дапамагае паскорыць працу ў стварэньні новых лекавых сродкаў.
Пра гэта гаворыцца на сайце САЗ.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі