Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць выпадкаў інфікаваньня каранавірусам у Расеі наблізілася да 300 000


Дэзынфэкцыя Кіеўскага вакзалу ў Маскве
Дэзынфэкцыя Кіеўскага вакзалу ў Маскве

У Расеі за суткі выявілі 9263 інфікаваных каранавірусам, сьведчыць статыстыка апэратыўнага штабу барацьбы з пашырэньнем каранавіруснай інфэкцыі. Агульная колькасьць выяўленых выпадкаў ад пачатку ўспышкі наблізілася да 300 тысячаў і склала 299 941.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Чацьвёртыя суткі запар, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка, выяўляецца менш за дзесяць тысяч інфікаваных. Колькасьць памерлых ад каранавірусу за дзень, паводле афіцыйных дадзеных, склала 115, за ўвесь час — 2837. Ачуняў за суткі 5921 чалавек, а ўсяго 76 130.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG