Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Берасьця паўторна затрымалі асуджаных праціўнікаў акумулятарнага заводу


Пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці
Пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці

Берасьцейскія актывісты не пасьпяваюць выйсьці з будынку суду, як іх зноў затрымліваюць, паведамляе БелаПАН.

13 траўня суд Ленінскага раёну Берасьця аштрафаваў актывістаў Дзяніса Малышэнку і Канстанціна Астапука на 810 рублёў кожнага. Першага судзілі за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу 3 траўня, другога — за акцыі 3 траўня і 12 красавіка, а таксама за сустрэчу 2 траўня з гомельскім блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Пасьля суду Малышэнка зноў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Раней гэты ж суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічынь (810 рублёў) за ўдзел у сустрэчы 2 мая з блогерам Ціханоўскім. Актывіста затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС, адкуль 13 траўня даставілі ў суд.

12 траўня аштрафалі праціўнікаў акумулятарнага заводу Ўладзімера Деменціюка, Уладзімера Мароза, Віталя Казака і Валерыя Фамінскага (на 810 рублёў кожнага). Мароза, Казака і Фамінскага зноў затрымалі. Таксама быў затрыманы Юры Калько, які прыйшоў падтрымаць паплечнікаў. 11 траўня ён быў аштрафаваны на 810 рублёў паводле арт. 23.34 КаАП і на 270 рублёў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

12 траўня затрымалі пасьля суду і зноў зьмясьцілі ў ІЧУ праваабаронцаў Ўладзімера Вялічкіна (штраф 50 базавых велічынь) і Рамана Кісьляка (30 базавых). Міліцыянты затрымалі праваабаронцаў 10 траўня, калі яны назіралі за акцыяй праціўнікаў акумулятарнага заводу, два дні пра іхнае месцазнаходжаньне не было вядома.

Арыштаваны 11 траўня на 15 сутак блогер Сяргей Пятрухін быў зьмешчаны ў ІЧУ, але ў той жа дзень яго шпіталізавалі з падазрэньнем на каранавірус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG