Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два апараты ШВЛ загарэліся ў шпіталях у Расеі, іх выкарыстаньне прыпынілі. Ці ёсьць такія ў шпіталях Беларусі


Апарат ШВЛ «Авента-М»
Апарат ШВЛ «Авента-М»

У Расеі прыпынілі выкарыстаньне апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх (ШВЛ) «Авента-М», вырабленых пасьля 1 красавіка 2020 году, паведамляе сайт Фэдэральнай службы нагляду ў сфэры аховы здароўя.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Такія прылады, як мяркуецца, сталі прычынай пажараў у шпіталях Масквы і Санкт-Пецярбургу, у якіх загінулі шэсьць чалавек.

Першы пажар адбыўся ўвечары 9 траўня ў 50-й маскоўскай ляарні на паўночным захадзе гораду. Тады загінуў адзін чалавек. Другі — раніцай 12 траўня ў шпіталі Сьвятога Георгія на поўначы Пецярбургу, дзе загінулі пяць чалавек.

Апараты «Авента-М» вырабляе Уральскі прыборабудаўнічы завод. Паводле падлікаў выданьня «База», ужо сёньня па ўсёй Расеі ў шпіталях выкарыстоўваюць тысячы апаратаў ШВЛ вытворчасьці ўральскага заводу.

А як у Беларусі?

Мяркуючы па заяўках на дзяржаўныя закупкі, у Беларусі цяпер выкарыстоўваюцца самыя розныя мадэлі апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — вытворчасьці і Беларусі, і Расеі, і іншых краінаў. У тым ліку цяпер выкарыстоўваюцца і апараты «Авента-М» — прынамсі для менскай лякарні хуткай дапамогі ў сакавіку куплялі дэталі для такіх. Ці пераважае нейкая краіна ў пастаўках апаратаў ШВЛ у Беларусь, з заявак на абслугоўваньне апаратаў не відаць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG