Насамрэч
Праўда.
Менавіта гэта вынікае з аналізу дадзеных на сайце worldometers.info за 10 траўня. У гэты дзень у Беларусі было выяўлена 97 новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — гэта пятае месца ў сьвеце сярод 214 дзяржаў і тэрыторый і першае — у Эўропе сярод 50 краін.
Наступнай за Беларусьсю паводле гэтага паказьніку ў Эўропе ішла Расея — 75 новых захворваньняў на мільён насельніцтва.
Усяго ў Расеі ў гэты дзень было 11 012 выпадкаў захворваньня (другое месца ў сьвеце пасьля ЗША), а ў Беларусі — «усяго» 921 выпадак. Але насельніцтва Расеі ў 15 разоў большае. Таму і атрымліваецца, што колькасьць новых захворваньняў на душу насельніцтва ў Беларусі большая, чым у Расеі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі