Лукашэнка падчас параду 9 траўня ў Менску заявіў з трыбуны: «Беларускі народ вынес на плячах груз разбурэньняў, несувымерны ні зь якімі пазбаўленьнямі цяперашняга дня. Нават думка зьмяніць традыцыю праслаўленьня подзьвігу для нас недапушчальная».
«У гэтым звар’яцелым сьвеце знойдуцца людзі асуджаюць нас за правядзеньне гэтага сьвятога дзеяньня. Не бярыцеся асуджаць нас. У нас не было іншага выбару, а калі б і быў, мы зрабілі б так жа. Таму што на нас глядзяць вочы забітых салдат, закатаваных партызан і падпольшчыкаў. Вочы дзяцей Хатыні. Яны вельмі хацелі жыць, але загінулі ў гэтай страшнай вайне.
Хай у гэтым годзе вайсковы парад у Менску стане адзіным на постсавецкай прасторы, ён стане сымбалем Перамогі ўсяго савецкага народа», — сказаў Лукашэнка.