Насамрэч
Няпраўда.
Першы парад у гонар перамогі на нацысцкай Нямеччынай прайшоў 24 чэрвеня 1945 году. 9 траўня 1945 году ўказам прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР 9 траўня было абвешчана сьвяточным і непрацоўным днём. Але ў 1947 годзе выходны 9 траўня быў скасаваны.
Потым шмат гадоў сьвята адзначалася ўрачыстымі сходамі і гарматным салютам.
Але да 1965 году — 20 гадоў — гэты дзень не адзначаўся вайсковымі парадамі.
Толькі ў 1965 годзе 9 траўня зноў стаў непрацоўны дзень, было таксама прынята рашэньне адзначаць гадавіну вайсковым парадам.
Першы вайсковы парад у Маскве на 9 траўня адбыўся ў 1965 годзе. У той жа дзень упершыню пасьля вайны вайсковы парад адбыўся і ў Менску.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі