Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква закупіла сотні тысяч недакладных тэстаў на каранавірус


Маскоўскія ўлады закупілі сотні тысяч экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавірусу, паведаміўшы, што яны з Галяндыі. Аднак на самой справе тэсты былі кітайскай вытворчасьці, а іх дакладнасьць — далёкая ад заяўленай.

Гэта сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні, падрыхтаваным некалькімі СМІ, у ліку якіх — расейскае выданьне «Важные истории», італьянскае IRPIMedia, галяндзкае Investico.

Закупленыя Масквой экспрэс-тэсты Biozek Medical павінны вызначаць наяўнасьць у крыві імунаглябулінаў, якія паказваюць, ці мае чалавек каранавірусную інфэкцыю і ці меў яе раней. Для праверкі патрэбная кропля крыві з пальца, і ўжо праз 15 хвілін, як абяцае вытворца, вынік будзе гатовы.

Пасьля закупу тэсты адправілі ў гарадзкія шпіталі Масквы. Паводле маскоўскіх уладаў, за некалькі дзён праверку прайшлі больш за 175 тысяч грамадзян і 50 тысяч мэдыкаў. Пра яе эфэктыўнасьць заявіла віцэ-мэр Масквы Анастасія Ракава, прычым скрытыкаваўшы аналягічныя кітайскія тэсты.

Аднак, як сьцьвярджаюць журналісты, прадукт быў выраблены кітайскай кампаніяй Hangzhou Alltest Biotech Co. Ltd, а дакладнасьць вызначэньня наяўнасьці антыцелаў да каранавірусу — меншая за 50%.

У апублікаваным расьсьледаваньні адзначаецца, што расейскі дыстрыбутар прадае недакладныя экспрэс-тэсты Biozek у 5 разоў даражэй за цану закупу.

Пэўны час таму з крытыкай тэстаў, якія Расея дала Беларусі, выступалі Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей. 10 красавіка Макей заявіў: «Расейскія тэсты ненадзейныя, яны даюць імавернасьць выяўленьня каранавірусу парадку 60%. Так што нам цяпер гэтыя тэсты не патрэбныя». 17 красавіка Лукашэнка сказаў: «Расейскія тэсты — ні к чорту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG