Арганізацыя Аб’яднаных Нацый папярэджвае, што пандэмія каранвіруснсай інфэкцыі «хутка ператвараецца» ў крызіс з правамі чалавека, паколькі ўрады ўводзяць абмежавальныя захады і спрабуюць сабраць сотні мільярдаў даляраў, каб палегчыць сацыяльныя і эканамічныя наступствы ўспышкі.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў, што існуюць «структурныя няроўнасьці, якія перашкаджаюць доступу» да дзяржаўных паслугаў для барацьбы з СOVID-19.
Кітай, дзе пандэмія ўзьнікла ў канцы 2019 году, не паведамляў аб сьмерці ад COVID-19 нават на восьмы дзень пасьля яе. Крытыкі абвінавацілі Кітай ў недастатковай празрыстасьці пасьля таго, як каранавірус ў сьнежні ўпершыню быў знойдзены ў горадзе Ухань.
Паводле стане на вечар 23 красавіка ў сьвеце зафіксавана больш за 2 мільёны 697 000 інфіцыраваных новым каранвірусам, больш за 188 000 чалавек памерлі ад COVID-19.
Больш за ўсё тых, хто захварэў і памёр — у ЗША, дзе Кангрэс мае ўхваліць пакет дапамогі на суму 500 млрд даляраў для пераадоленьня эпідэміі і яе наступстваў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ