Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плюс 741, Лукашэнка абураецца «расхлябанасьцю» мэдыкаў, якія самі захварэлі. Вынікі 23 красавіка


Мэдыкі ў адной зь лякарняў Менску.
Мэдыкі ў адной зь лякарняў Менску.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 23 красавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • На вечар 23 красавіка ў сьвеце зафіксавалі звыш 2,697 мільёна выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 188 846 чалавек.
  • У Беларусі пацьвердзілі 8 022 выпадкі COVID-19. Ад каранавірусу прызналі сьмерць 60 чалавек.​ На раніцу 22 красавіка было зарэгістравана 558 новых выпадкаў, за апошнія суткі — 741.
  • Фінскі хакеіст расказаў, як заразіўся каранавірусам у Беларусі
  • Колькасьць вылечаных ад каранавірусу ў Італіі за суткі ўпершыню перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся
  • Нобэлеўская ляўрэатка падтрымала валянтэраў, якія дапамагаюць 78 пажылым гамельчукам
  • Кіраўніцтва пацьвердзіла каранавірус у хакейным клюбе «Нёман»
  • «5 інтэрнатаў для інвалідаў ужо сталі асяродкамі каранавірусу». Праваабаронцы б’юць у званы з прычыны сытуацыі ў інтэрнатах
  • Лукашэнка расказаў пра «расслабленасьць» і «расхлябанасьць» сярод некаторых мэдыкаў
  • Саюз эўрэпейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) пастанавіў, што ўсе нацыянальныя пяршынствы гэтага сэзону мусяць быць закончаныя да 3 жніўня 2020 году
  • «За ноч памерлі 5 чалавек». Падзеі ў Стоўпцах, дзе ў шпіталі звыш ста хворых на пнэўманію
  • Сьвятары і мэдыкі заклікаюць ня ехаць на Радаўніцу на могілкі, улады прапануюць дадатковыя аўтобусы
  • У Кітаі праз каранавірус закрылі ўезд у горад ХарбінУ жаночым манастыры пад Менскам пацьвердзілі 2 выпадкі заражэньня каранавірусам
  • Лукашэнка пераклаў праблему падтрымкі бізнэсу ў час пандэміі на рэгіянальныя ўлады
  • Зьнізіць стаўкі і адкрываць рахункі праз інтэрнэт. Нацбанк змагаецца з пандэміяй у фінансавым сэктары
  • Лукашэнка загадаў не дапускаць падзеньня эканомікі ад пандэміі. А яна ўжо падае
  • Жаночы чэмпіянат Беларусі ў футболе пачнецца 30 красавіка, мужчынскі і не спыняўся
  • «Трэба — увядзём і камэнданцкі час». Лукашэнка сказаў «не адмахвацца» ад рэкамэндацыяў WHO, але дзейнічае па-свойму
  • «Вірус будзе з намі доўга». Сусьветная арганізацыя здароўя пра пагрозу новых асяродкаў COVID-19
  • Беларускім лекарам прызначылі даплаты за працу з 5 інфэкцыямі
  • Суседзі Беларусі падоўжылі забарону на ўезд у сувязі з пандэміяй

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG