Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі: сярод зьняволеных няма хворых на COVID-19


Міністэрства аховы здароўя Беларусі 22 красавіка ладзіла чарговы брыфінг аб сытуацыі з пандэміяй каранавірусу. На брыфінгу прысутнічала і прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава, якая заявіла, што сярод «спэцкантынгенту» хворых няма.

Вольга Чамаданава згадала, што «ёсьць пытаньне наконт Бабруйскай калёніі №2». Сваякі вязьняў раней расказвалі Свабодзе, што адразу некалькі вязьняў скардзяцца на здароўе, маюць сымптомы прастуды і не атрымліваюць належнага лячэньня, а таксама не тэстуюцца на COVID-19.

Прэс-сакратарка МУС заявіла, што ў калёніі «не было і няма» хворых на COVID-19, а «эпідэміялягічная сытуацыя стабільная», падвышэньня захваральнасьці на ВРВІ «не адзначаецца».

Яна заявіла, што і ў іншых папраўчых установах, у тым ліку ў лячэбна-працоўных прафілякторыях», калёніях і сьледчых ізалятарах «няма захварэлага спэцкантынгенту».

Пытаньні, сказала яна, былі і пра хворых у 55-й папраўчай установе адкрытага тыпу (што ў Менску каля МАЗу) і ізалятары часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму (што на 1-м завулку Акрэсьціна) — і там няма хворых сярод «спэцкантынгенту», заявіла Чамаданава.

Яшчэ ў сакавіку беларускія калёніі закрылі на карантын: спатканьні забаранілі, але дазволілі дадатковыя 10-кіляграмовыя перадачы з садавіной, гароднінай і вітамінамі. На пэтыцыю за спрошчанае забесьпячэньне вязьняў лекамі МУС адказала адмовай: сьцьвярджаюць, запасаў лекаў дастаткова.

Плянаў на нейкую шырокую «антывірусную» амністыю ўлады не агучвалі, але да 75-годзьдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне плянуецца «традыцыйная» амністыя, у межах якой плянуюць вызваліць каля 3,5 тысячы чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG