Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Парыжам адбыліся сутыкненьні з паліцыяй: кідалі камяні, палілі машыны. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота,  Вільнёў-ля-Гарэн
Ілюстрацыйнае фота,  Вільнёў-ля-Гарэн

У Вільнёў-ля-Гарэн недалёка ад Парыжа, адбыліся сутыкненьні праз дзеяньні паліцыі падчас карантыну, асабліва супраць этнічных меншасьцяў.

Непасрэднай прычынай беспарадкаў стала аварыя матацыкліста, які атрымаў сур’ёзныя раненьні пасьля сутыкненьня з паліцэйскай машынай без апазнавальных знакаў. Мужчына быў арабскага паходжаньня. Аварыя раззлавала жыхароў мясцовасьцяў пад Парыжам. Яны абвінавачваюць паліцыю, што тая жорстка абыходзіцца з этнічнымі і рэлігійнымі меншасьцямі падчас карантыну.

На вуліцы Вільнёў-ля-Гарэн, а таксама ў іншых месцах выходзілі жыхары, кідалі камяні ў паліцыю і падпальвалі машыны. Паліцыя выкарыстоўвала сьлезацечны газ.

Аварыя матацыкліста — чарговы інцыдэнт у Францыі. Пракуратура расьсьледуе сьмерць 33-гадовага Махамэда Габсі. Мужчына быў затрыманы падчас камэнданцкага часу. На відэазапісе, які трапіў у сеткі, відаць, як паліцыя бʼе яго і цягне па зямлі. Габсі памёр ад сардэчнага прыступу пасьля таго, як яго даставілі ў паліцэйскі пастарунак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG