Насамрэч
Няпраўда.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сваіх рэгулярных паведамленьнях пра стан пандэміі ўжывае адну і тую стандартную формулу: “Памерлі ** пацыентаў з шэрагам хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй» (глядзіце, напрыклад, паведамленьне ад 14.04.2020 у Тэлеграм-канале міністэрства ).
3 красавіка, неўзабаве пасьля фіксацыі першай сьмерці ад каранавірусу, намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан сказала Свабодзе, што ў заключэньнях пра сьмерць у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі САЗ «цяпер адназначна будзе пісацца каранавірус» і будуць запісаныя адпаведныя коды.
Пры гэтым Сусьветная арганізацыя здароўя ў статыстыцы сьмерцяў ад COVID-19 трактуе лічбы зь Беларусі, якія падае Міністэрства аховы здароўя, як колькасьць сьмерцяў менавіта праз каранавірус.
У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 14 красавіка, пацьверджаны 3281 выпадак COVID-19, памерлі 33 чалавекі.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі