Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэдагагічны ўнівэрсытэт будзе праводзіць урокі для школьнікаў празь youtube


Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка

З 13 красавіка БДПУ запускае валянтэрскі праект «Будучыя пэдагогі — дзецям». Як паведамляецца на сайце ўнівэрсытэту, урокі для школьнікаў 1–11 клясаў правядуць студэнты старэйшых курсаў і навучэнцы пэдагагічных клясаў.

Першыя ўрокі пройдуць 13 красавіка па рускай літаратуры, ангельскай мове, інфарматыцы, хіміі, геамэтрыі. Глядзець расклад можна тут. Трансьляцыі будуць весьці на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.

Пасьля заканчэньня ўроку школьнікі змогуць задаць пытаньні ў чаце.
Акрамя таго, для навучэнцаў пэдагагічных клясаў ў факультатыўных прадметах онлайн-заняткі правядуць выкладчыкі ўнівэрсытэту.
Вясновыя вакацыі ў беларускіх школьнікаў сёлета падоўжылі на два тыдні.

Плянуецца, што чацьвёртая чвэрць пачнецца 20 красавіка і працягнецца да 30 траўня (навучальны год не падаўжаецца). Пры гэтым дыстанцыйнае навучаньне ўводзіць не плянуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG